Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Цар Манасія ў гісторыі Юдэі: зло, пакаянне і надзея на прабачэнне Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У гісторыі Юдэі не было ніводнага цара, які зрабіў бы больш зла свайму народу, чым Манасія. Ён пагрузіў сваю краіну ў самыя глыбіні ідалапаклонства. ► У 2 Пар. 33, 9 гаворыцца, што Манасія давёў свой народ да такой амаральнасці, што «яны рабілі горш за тыя народы, якіх Госпад выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля». У палоне […]

31 ліпеня — Успамін сьв. Ігнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса

Грэка-католікі Беларусі #Царква

31 ліпеня — Успамін сьв. Ігнацыя Лаёлы, сьвятара Ігнацый Лаёла нарадзіўся ў 1491 г. у радавым замку Лаёлаў у гішпанскай краіне Баскаў. У маладосьці ён быў афіцэрам у войску аднаго з гішпанскіх магнатаў і вёў разгульнае жыцьцё. У 1521 г. падчас аблогі Памплоны францускімі войскамі Ігнацый быў цяжка паранены. Падчас доўгага лячэньня яму ў рукі […]

2-3 жніўня ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў мучанікаў Вялікай вайны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/17552-na-pachatku-zhniunya-u-rositsy-adbudutstsa-urachystastsi-u-gonar-blagaslauljonykh-maryyanau-muchanikau-drugoj-susvetnaj-vajny На пачатку жніўня ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны 2 і 3 жніўня ў санктуарыі ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх.

У Навагрудку пройдуць урачыстасці ў гонар сясцёр назарэтанак, мучаніц Другой сусветнай вайны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/17616-u-navagrudku-z-udzelam-biskupa-gulyaya-adbudutstsa-urachystastsi-u-gonar-syastsjor-nazaretanak-muchanits-drugoj-susvetnaj-vajny У Навагрудку з удзелам біскупа Гуляя адбудуцца ўрачыстасці ў гонар сясцёр назарэтанак, мучаніц Другой сусветнай вайны 31 ліпеня і 1 жніўня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць урачыстасці ў гонар благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія прынялі мучанікую смерць, дабравольна аддаўшы сваё жыццё за ўратаванне святара і мужчын з мясцовых сем’яў.

У Берасьці адзначылі Дзень горада і адслужылі Боскую Літургію за горад і яго жыхароў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 ліпеня ў Берасьці сьвяткуюць Дзень горада. З гэтай нагоды ў суботу, 27 ліпеня 2024 г. Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) разам з а. Віталём Быстровым адслужыў у Берасьці Боскую Літургію за горад, яго жыхароў і за ўсіх, хто на працягу многіх стагоддзяў бараніў горад ад ворагаў. Перад гэтым Архімандрыт Сяргей памаліўся […]

У Нагародавічах 1617 года створаны базыльянскі ордэн на тэрыторыі Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Малая радзіма базыльянскага ордэна – Нагародавічы сённяшняга Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласціБазыльяне – ці не адзіны манаскі ордэн, які быў створаны на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў Нагародавічах (у тагачасных крыніцах – Навагродавічах), у маёнтку мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і Ўсёй Русі Іосіфа Вельяміна-Руцкага, 20-26 ліпеня 1617 года (роўна 407 гадоў таму) сабраліся прадстаўнікі Віленскага, Навагрудскага, […]

Служба Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні даступная на YouTube

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Служба вось тут на нашым YouTube-канале. Заходзьце.———— Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Грэка-католікі наведалі Баруны і былы манастыр базыльянаў пасля фэсту ў Гудагаі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Па дарозе дадому пасьля царкоўнага фэсту ў Гудагаі грэка-католікі завіталі ў Баруны, у былы манастыр базыльянаў, сёньня – рыма-каталіцкі касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, які зьяўляецца санктуарыюмам Маці Божай Барунскай. У канцы 1980-х, калі тут служыў а. Ян Матусевіч, менавіта ў гэтым сьвятым месцы пачыналася адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. 24 ліпеня – дзень […]

Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў гамілію малітвай да Марыі ў складаны час гісторыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сваю гамілію архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў малітвай: «Марыя, наша Маці духоўная! У гэты складаны час нашай гісторыі міласьціва паглядзі на нас, не адпускай ад Сябе, апякуйся намі і дапамагай, каб мы заўсёды згаджаліся з Божай воляй і жылі дзейснай і актуальнай праўдай Евангельля з мэтай стаць, як Ты, блаславёнымі сярод народаў сьвету. Дапамажы Царкве ў […]