https://catholic.by/3/news/belarus/17921-u-barunakh-z-udzelam-vyalikaj-kolkastsi-vernikau-byu-urachysta-karanavany-tsudadzejny-abraz-matsi-bozhaj-sutsyashalnitsy-zasmuchanykh У Барунах з удзелам вялікай колькасці вернікаў быў урачыста каранаваны цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных.
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У гэтую нядзелю трансляцыі службы не будзе з-за тэхнічных праблем, запрашаем у храм
Дарагія нашы парафіяне! Нажаль з-за тэхнічных праблем у гэту нядзелю трансляцыі службы не будзе. Запрашаем вас далучыцца да нас у храме афлайн для сумеснай малітвы! А калі не можаце, пішыце ў каменіы імёны блізкіх, якіх вы хацелі б, каб мы памянулі. Дзякуем за разуменне і спадзяемся ўбачыць вас на службе! З любоўю, Вашыя святары
13 кастрычніка Экзарх айцец Юсцінас узначаліць Святую Літургію ў парафіі ў 10:00
Заўтра 13.10 у нядзелю Святую Літургію ў нашай парафіі ўзначаліць Экзарх айцец Юсцінас . Пачатак як заўсёды а 10.00 гадзіне. Прыходзьце і рыхтуйце пытанні а. Экзарху! Сёння ўвечары як заўсёды вячэрня а 18й гадзіне. Пасля Вячэрні споведзь і размовы.
Леанід Лаўрэш прадставіў новую кнігу пра Лідскія гістарычныя некропалі і царкоўнае краязнаўства
НАША ВЕРА.РЭЛІГІЙНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА. ЛІДЧАНІН ЛЕАНІД ЛАЎРЭШ : НОВЫЯ ВЫДАННІ. Вынік шматгадовай працы,новая кніга: Лаўрэш, Л. Л. Лаўрэш, Г. І. “Там, дзе спыніўся час… Лідскія гістарычныя некропалі” Л. Л. Лаўрэш, Г. І. Лаўрэш, 2024. – 222 с. “500 гадоў царкве. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс” Л. Л. Лаўрэш. – Гродна: “ЮрСаПрынт”, 2017. – 114 с.: іл.https://pawet.net Леанід […]
Архімандрыт Гаек узяў удзел у францішканскім набажэнстве Транзітус у Маладзечне
https://catholic.by/3/news/belarus/17899-transitus-u-maladechna Архімандрыт Гаек узяў удзел у францішканскім набажэнстве ў маладзечнаскай парафіі, дзе нясуць служэнне капуцыны Увечары 3 кастрычніка, напярэдадні ўспаміну святога Францішка Асізскага, у касцёле святога Піо ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе нясуць служэнне меншыя браты капуцыны, адбылося адмысловае францішканскае набажэнства Транзітус.
Св. Ігнат з Антыёхіі заклікае прымаць толькі хрысціянскую ежу і ўстрымлівацца ад ерасі
Заклікаю вас не я, але любоў Ісуса Хрыста, каб вы прымалі толькі хрысціянскую ежу, а ўстрымліваліся ад атрутнай расліны, гэта значыць ерасіТак станецца, калі вы не будзеце ганарліўцамі і не адыдзіце ад Ісуса Хрыста, ад біскупа і апостальскіх наказаў. Хто знаходзіцца ў святыні, той чысты, хто звонку – нячысты. Інакш кажучы, хто робіць што-небудзь без […]
Канцэрт «Ружа без пялёсткаў» у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане 28 верасня 2024
РУЖА БЕЗ ПЯЛЁСТКАЎ / UNE ROSE EFFEUILLEEКанцэрт у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане 28/09/2024Гэты выдатны музычны праект на вершы сьвятой Тэрэзы з Лізьё ад Дзіцятка Ісуса паўстаў з ініцыятывы і дзякуючы перакладам ды матэрыяльнай падтрымцы верніка беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпане Паўла Хівука. Ён і ягоная жонка Кацярына паходзяць з Берасьця. Паслухайце і атрымайце асалоду […]
Сёння а 18-й гадзіне размоўны клуб літоўскай мовы
Сёння а 18й гадзіне размоўны клуб літоўскай мовы! Запрашаем
11-12 кастрычніка ў Барунскай санктуарыі адбудзецца каранацыя абраза Маці Божай Барунскай
11-12 кастрычніка на Ашмяншчыне адбудзецца гістарычная падзея (ПРАГРАМА) У Барунскай санктуарыі адбудзецца каранацыя абраза Маці Божай Барунскай Знакавай падзеяй і кульмінацыяй навэнны стане доўгачаканая ўрачыстасць каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, якая адбудзецца ў санктуарыі 12 кастрычніка. Праграма:11 кастрычніка (пятніца) 20.00 Адарацыя перад абразом21.00 Марыйны заклік і працэсія са свечкамі22.00 Святая імша канцэлебраваная […]
Здымак царквы Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Маладзечна з 90-х гадоў
#sacral_data #sacral_unity Выкапаў з уласных архіваў здымак царквы, пабудаванай у #Маладзечна ў 90-х гадах. Навошта гэта патрэбна, можаце спытаць вы? А вось, сёння чарговая гадавіна абвяшчэння Берасцейскай уніі (1596 г.), а гэтая сучасная царква як раз адносіцца да прыхода Беларускай грэка-каталіцкай царквы. А ў сучаснай Беларусі уніяцтва – з’ява слаба распаўсюджаная (да 10 тыс. вернікаў), […]