Заўтра 18-га снежня памяць святога Мучаніка Севасцьяна і святой мучаніцы Зоі. У яго памяць і гонар г…

Заўтра 18-га снежня памяць святога Мучаніка Севасцьяна і святой мучаніцы Зоі. У яго памяць і гонар гэтых святых а 10.00 мы служым Літургію.

Севпсцьян быў афіцэрам імператарскай гвардыі. Калі цэзар Дыяклетыян, які жорстка пераследваў хрысціянаў, даведаўся пра тое, што адзін з яго лепшых воінаў верыць у Хрыста, то загадаў яго забіць. Себасцьяна прывязалі да дрэва і стралялі ў яго з лука да таго часу, пакуль усё цела не было скрозь здзіраўлена. Мяркуючы, што ён памёр, жаўнеры пайшлі, але хрысціянская ўдава Ірэна з Рыму ўзяла ледзь жывога Себасцьяна да сябе і вылечыла.

Ачуняўшы, святы накіраваўся да Дыяклетыяна і проста ў твар абвінаваціў цэзара ў пераследзе нявінных людзей — вызнаўцаў Хрыста.
За гэта Себасцьяна да смерці забілі дубінамі на арэне цырка, а цела кінулі ў памыйную яму.

Хрысціянка Люцына знайшла парэшткі мучаніка і пахавала іх на Апіевай дарозе. На месцы пахавання ў IV ст. была пабудавана базыліка ў гонар святога, якая сёння з’яўляецца адной з сямі пілiгрымкавых базылік Рыма.