Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Мастацкая выстава «Я ба‌чу Цябе‌».Калі: 17-19 лістапа‌да.Праз тыдзень у прасторы «Кропка‌» распачнец…

Мастацкая выстава «Я ба‌чу Цябе‌». Калі: 17–19 лістапа‌да. Праз тыдзень у прасторы «Кропка‌» распачнецца новая выста‌ва белару‌скай маста‌чкі Анаста‌сіі Аўралёвай. Гэтым разам вы ўбачыце партрэ‌ты ро‌зных гадо‌ў з нату‌ры.Жывапісныя і графі‌чныя по‌шукі асаблі‌вых, выра‌зных ная‌ўнасцяў людзе‌й. Праграма выставы: 17.11 (пятніца), 17:00-21:00Адкрыццё‌, фуршэт, нефармальная гу‌тарка з а‌ўтаркай. 18.11 (субота), 18:00-20:00Ма‌йстар-клас ад мастачкі «Тры спо‌сабы намалява‌ць партрэ‌т».Запіс да […]

Арт-тэрапеўтычная групавая сесія па працы з трывогайНа мінулай сесіі мы знаходзілі апору і ўстойліва…

Арт-тэрапеўтычная групавая сесія па працы з трывогай На мінулай сесіі мы знаходзілі апору і ўстойлівасць у сабе. У гэты раз папрацуем з адчуваннем, калі хочацца ўцячы ад трывогі «на ручкі». Суцешым сваю дзіцячую частку асобы. Расчынім сталую частку, якая разбярэцца з усімі праблемамі. Перазбяром сваю самакаштоўнасць, выявім і прысвоім тыя якасці, якія заўсёды з намі […]

Жыццё ў Грузіі: як мінімізаваць колькасць адыходаў?На сустрэчы абмяркуем: як працуе мясцовая сістэма…

Жыццё ў Грузіі: як мінімізаваць колькасць адыходаў? На сустрэчы абмяркуем: як працуе мясцовая сістэма абыходжання з адыходамі і ці ёсць у Грузіі перапрацоўчыя заводы; як адрозніць смецце ад адыходаў; чаму важна змяніць сваё стаўленне да пытання сартыроўкі; што, як і куды можна здаваць на перапрацоўку ў Тбілісі; што рабіць, каб адыходаў было меней. СпікеркаТаццяна Рэмнева […]

«Мова нанова» заўсёды вучыць нас літаратурнай мове, яе правілам і словам, але зусім побач з афіцыйна…

«Мова нанова» заўсёды вучыць нас літаратурнай мове, яе правілам і словам, але зусім побач з афіцыйнай беларускай ёсць іншая цікавая мова, нават не адна… Тэма новай сустрэчы – дыялекты! На занятках: паглядзім на моўную карціну сучаснай Беларусі і дазнаемся, адкуль узялася літаратурная беларуская мова і які дыялект стаў яе асновай; у рубрыцы «Граматыка» паставім кропку […]

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і!Дзеці ад 6 год лёгка знойдуць з кім і што гуляць, а бацькі мо…

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і! Дзеці ад 6 год лёгка знойдуць з кім і што гуляць, а бацькі могуць адпачыць альбо згуляць разам! Вас чакае добрая гульнятэка адпаведная ўзросту, вядоўцы і цудоўная кампанія. Калі: 12 лістапада, 14:30-19:00 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) Рэгістрацыя па спасылцыУваход вольны! Можна прынесці слодычы […]

Вітаем, шаноўныя! На гэтым тыдні ў Кропцы вас чакае шэраг разнастайных мерапрыемстваў:7 лістапада (а…

Вітаем, шаноўныя! На гэтым тыдні ў Кропцы вас чакае шэраг разнастайных мерапрыемстваў: 7 лістапада (аўторак), 19:00Дыскусія з юрысткай«Правы чалавека і праваабаронцы ў сучасным свеце».Рэгістрацыя тут 8 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку 9 лістапада (чацвер), 19:00Беларускі квіз «Мега Сапега».Першая гульня з серыі забаўляльна-інтэлектуальных квізаў.Папярэдняя рэгістрацыя абавязкова 11 лістапада (субота), 11:00Вязальны клуб.Запіс да @katrina_happy 11 […]

Цяміш, га?Калі твой адказ «так», тады прыходзь на беларускі квіз «Мега Сапега» праявіць сябе і завая…

Цяміш, га? Калі твой адказ «так», тады прыходзь на беларускі квіз «Мега Сапега» праявіць сябе і заваяваць «кубак чэмпіёнаў»! Распачынаецца сезон інтэлектуальна-забаўляльных гульняў, дзе вас чакаюць: вясёлыя пытанні;музычная віктарына;ланцужкі лагічных падзеяў;сучасныя моладзевыя гульні і абавязкова – добры настрой і прызы! РАСКЛАД ГУЛЬНЯЎ:1 паўфінал – 9.11.232 паўфінал – 23.11.23Фінал – 7.12.23 Гэта камандныя гульні: вы можаце […]

Дыскусія «Правы чалавека і праваабаронцы ў сучасным свеце: чаму гэта важна?»На сустрэчы абмяркуем:пр…

Дыскусія «Правы чалавека і праваабаронцы ў сучасным свеце: чаму гэта важна?» На сустрэчы абмяркуем: праваабаронцы – хто гэтыя людзі?ці працуюць правы чалавека ў цяперашні час?што робяць праваабарончыя арганізацыі і праваабаронцы ў Грузіі? Можна будзе абмяркоўваць любыя іншыя вашы пытанні ў рамках названай тэмы. ВядучаяВольга Смалянка – юрыстка, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Lawtrend. Удзел вольны, зарэгістравацца і […]

Дзе арганізацыям і ініцыятывам шукаць фінансаванне на свае ідэі? Як з ідэі зрабіць праект і аформіць…

Дзе арганізацыям і ініцыятывам шукаць фінансаванне на свае ідэі? Як з ідэі зрабіць праект і аформіць яго ў выглядзе праектнай заяўкі? А таксама апісваць мэту, задачы, чаканыя вынікі і ці можна скарыстаць ChatGPT?На трэнінгу вы даведаецеся:як з ідэі зрабіць праект;што такое праектная заяўка і якія кампаненты ў ёй ёсць;як апісваць праблемную сітуацыю, мэтавую групу, мэту, […]

Святкуйма Хэлоўін3 лістапада містычныя сілы працягнуць святкаванне Дня ўсіх святых. Не варта баяцца…

Святкуйма Хэлоўін 3 лістапада містычныя сілы працягнуць святкаванне Дня ўсіх святых. Не варта баяцца монстраў, бо тыя, што вам сустрэнуцца, хочуць падарыць толькі жудасна шмат радасці і весялосці! Вас чакаюць: Таямнічая атмасфера свята і фотазона Жудасна прыемная музыка Страшна цікавыя конкурсы і гульні Смяротным, што прыйдуць на свята ў касцюмах, монстры прыгатавалі самыя гідкія падарункі, […]