Калядны Кірмаш у Кропцы
24 снежня з 14:00 да 20:00 запрашаем вас на ўтульны зімовы маркет: набыць падарункі сабе і блізкім, пачаставацца глінтвейнам і паўдзельнічаць у традыцыйных Калядках!
Што вас чакае:
прыгожыя рэчы і хатнія прысмакі ад беларускіх майстрыц і майстроў
духмянае какава і безалкагольны глінтвейн
майстар-класы па роспісе пернікаў і цацкам на ялінку
бяспройгрышная латарэя з падарункамі
Спецыяльныя госці – а 18:00 да нас завітаюць калядоўшчыкі!
Увесь час будзе працаваць «Паштовая скрыня» (магчымасць падпісаць паштовачку палітвязням) і своп «Скрыня рэчаў» (прыносьце непатрэбныя вам рэчы і забірайце, што спадабаецца).
Падчас Кірмаша будзем збіраць данаты на калядныя падарункі дзецям палітзняволеных.
Прыходзьце адчуць святочны настрой:
24 снежня 14:00-20:00
Прастора «Кропка», Тбілісі, Амаглеба 1 (500 м ад плошчы Свабода)
Будзем рады і дарослым, і дзецям