Прывітанне, шаноўныя! Запрашаем у «Кропку» на мерапрыемствы гэтага тыдня: 20 лістапада (панядзелак), 19:00 Кансультацыя з юрысткай: «Указ № 278: што рабіць?».Рэгістрацыя тут. 21 лістапада (аўторак), 19:00Трэнінг па камунікацыі «Як размаўляць пра складанае на працы і ў жыцці?».Рэгістрацыя па спасылцы. 22 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку. 23 лістапада (чацвер), 19:00Беларускі квіз «Мега Сапега».Другі паўфінал […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Запрашаем на другi паўфінал першага сезону інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Мега Сапега».Калі вы …
Запрашаем на другi паўфінал першага сезону інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Мега Сапега». Калі вы прапусцілі першы паўфінал, у вас ёсць шанец праявіць сябе у новым змаганні! Калі вы гулялі, але не перамаглі — прыходзьце і не бойцеся спрабаваць свае сілы зноў! Калі вы перамаглі – прыходзьце, каб яшчэ раз пераканаць усіх, што менавіта вы «самыя кемлівыя беларус_кі»! […]
Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і!Утульная бяспечная прастораГульнятэка па ўзросцеПрафесійныя в…
Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і! Утульная бяспечная прастораГульнятэка па ўзросцеПрафесійныя вядоўцыФайная кампанія Дзеці гуляюць і знаёмяцца, а бацькі могуць адпачыць альбо згуляць разам! Калі: 19 лістапада 15:30-19:00Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) Рэгістрацыя па спасылцы.Уваход вольны.Можна прынесці слодычы да гарбаткі Гуляйма разам! Да сустрэчы!
Прасіць падвышэнне страшна. Праходзіць сумоўе на новую працу складана. А распавесці блізкаму чалавек…
Прасіць падвышэнне страшна. Праходзіць сумоўе на новую працу складана. А распавесці блізкаму чалавеку пра тое, што табе не падабаецца ў вашых з ім стасунках, амаль што немагчыма. Але ці павінна гэта быць так? На трэнінгу мы папрацуем над наступнымі тэмамі: як паставіць сябе ў боты іншага чалавека? «прадаваць» сябе – чаму гэта гучыць непрыемна […]
Другая сустрэча з юрысткай, кіраўніцай праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгай Смалянка па тэме …
Другая сустрэча з юрысткай, кіраўніцай праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгай Смалянка па тэме Указа № 278. Якія ёсць варыянты зараз у беларусак і беларусаў, калі адсутнічае магчымаць паездкі на радзіму для абмены пашпарта? 20 лістапада а 19:00 абмяркуем заканадаўства і практычныя кейсы, а таксама якія дакументы могуць замяніць беларускі пашпарт за мяжой. Пакідайце свае асабістыя пытанні […]
Прывітанне, даражэнькія! Спадзяемся, што гэтым тыднем кожны і кожная знойдзе сабе мерапрыемства па …
Прывітанне, даражэнькія! Спадзяемся, што гэтым тыднем кожны і кожная знойдзе сабе мерапрыемства па густу: 13 лістапада (панядзелак), 19:00«Мова нанова». Тэма «Дыялекты».Рэгістрацыя тут 14 лістапада (аўторак), 19:00Эка-лекцыя «Жыццё ў Грузіі: як мінімізаваць колькасць адыходаў?».Рэгістрацыя па спасылцы 15 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку 17 лістапада (пятніца), 17:00-21:00Адкрыццё выставы «Я бачу цябе»беларускай мастачкі Анастасіі Аўралёвай.Рэгістрацыя праз […]
А 19й гадзіне мы распачнем анлайн-трансляцыю заняткаў «Мова Нанова». Усе жадаючыя могуць далучыцца д…
А 19й гадзіне мы распачнем анлайн-трансляцыю заняткаў «Мова Нанова». Усе жадаючыя могуць далучыцца да трансляцыі па спасылцы. Да сустрэчы
Нашы наведвальні_цы ведаюць, што «Кропка» знаходзіцца ў старым тбіліскім раёне Салалакі.Нам стала ці…
Нашы наведвальні_цы ведаюць, што «Кропка» знаходзіцца ў старым тбіліскім раёне Салалакі. Нам стала цікава даведацца, чыімі імёнамі названы вуліцы вакол «Кропкі»? Чым знакаміты гэтыя людзі, як склаліся іх лёсы? У нядзелю пойдзем на шпацыр па вуліцах Салалакі разам з грузінскім экскурсаводам Георгіем Гвішыані. І запрашаем далучыцца да экскурсіі беларускіх актывіст_ак і пастаянных наведвальні_ц прасторы. Пагаворым […]
Дэкаланіяльныя падыходы ў нашай працы: двухдзённы трэнінг Калі: 25-26 лістапада (з 11:00 да 17:00) Д…
Дэкаланіяльныя падыходы ў нашай працы: двухдзённы трэнінг Калі: 25-26 лістапада (з 11:00 да 17:00) Дзе: Тбілісі Эксперт: Тыгран Амірян, Cultural & Social Narratives Laboratory (CSN lab) Мова працы: руская У выніку трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі: даведаюцца пра складанасці і палітычны кантэкст ужывання тэрміна «дэкаланіяльнасць», абмяркуюць, як працаваць з тэмай дэкаланіяльнасці інстытуцыянальна/праектна, распрацуюць міні-праекты па тэме […]
Майстар-клас «Тры спосабы намаляваць партрэт» для дарослых і дзяцей.Мастачка Анастасія Аўралёв…
Майстар-клас «Тры спосабы намаляваць партрэт» для дарослых і дзяцей. Мастачка Анастасія Аўралёва падзеліцца графічнымі спосабамі, якія дапамогуць і ўбачыць, і перадаць характэрнае ў малюнку партрэта. Матэрыялы – папера, маркеры, лінеры, ручкі, простыя і каляровыя алоўкі, туш. Можна прынесці свае, а можна скарыстацца матэрыяламі мастачкі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, незалежна ад узроўня таленту і ўменняў […]