У «Кропцы» праходзіць вялікая колькасць розных па тэме і фармаце мерапрыемстваў. Але ёсць пэўныя пры…

У «Кропцы» праходзіць вялікая колькасць розных па тэме і фармаце мерапрыемстваў. Але ёсць пэўныя прынцыпы, якія іх аб’ядноўваюць. Мы называем іх скразнымі каштоўнасцямі.

Скразныя каштоўнасці (з ангельскай cross-cutting issues) — гэта прынцыпы працы некамерцыйнай установы, якія пранікаюць ва ўсю дзейнасць арганізацыі, незалежна ад яе місіі, мэтаў, задач, мэтавых груп і г.д. Скразныя каштоўнасці могуць адрознівацца ў розных арганізацыях.

У «Кропцы» мы будуем сваю працу абапіраючыся на гендарную роўнасць, падыход, заснаваны на правах чалавека, інклюзію і экалагічную дружалюбнасць.

Скразныя каштоўнасці — гэта своеасаблівая лакмусавая паперка. Яна дапамагае нам вызначыць, як працаваць з супрацоўні_цамі, валанцёр_камі і запрошанымі эксперт_камі і якія івэнты арганізоўваць і падтрымліваць.

Сёння, як ніколі, важна слухаць і чуць ад_на адн_у.