У чым небяспека «мовы варожасці»?
Часта вы чуеце, што ў «Кропцы» недапушчальна выкарыстоўваць «мову варожасці». Нагадаем, што ж гэта такое, і ў чым праблема.
«Мова варожасці» («hate speech») — гэта дыскрымінацыйныя выказванні ў адрас чалавека ці групы людзей. Падставай для «мовы варожасці» можа быць этнічнасць, нацыянальнасць, рэлігія, сацыяльнае паходжанне, сэксуальная арыентацыя, фізічныя асаблівасці і г.д.
«Мова варожасці» базуецца на стэрэатыпах, прадузятасцях і негатыўных устаноўках у адносінах да чалавека ці групы людзей. Яна можа праяўляцца на розных узроўнях: у нашай паўсядзённай мове, у СМІ, у выказваннях палітыкаў і г. д.
Асабліва небяспечнай «мова варожасці» становіцца, калі яна накіравана на падбухторванне да гвалту ў адносінах пэўных груп. Аднак нават такія яе праявы, як неаднаразовыя абразы і знявагі або шкодныя стэрэатыпы, могуць стварыць таксічную сераду.
Выкарыстанне «мовы варожасці» прыводзіць да ізаляцыі і дыскрымінацыі пэўных груп людзей у грамадстве, можа справакаваць злачынствы на глебе нянавісці і нават прывесці да генацыду.
Як супрацьстаяць «мове варожасці»?
прыняць антыдыскрымінацыйныя законы і механізмы абароны ад дыскрымінацыі
разумець небяспеку «мовы варожасці»
падтрымліваць развіццё медыяпісьменнасці
праводзіць маніторынг выпадкаў дыскрымінацыі
і, канешне, імкнуцца заўважаць за сабой дыскрымінацыйныя выказванні і выпраўляцца
Мы ў сваю чаргу прызываем вас да аднаго — паважаць адн_а адн_у і быць талерантнымі.
Бонусам прапануем прайсці кароткі тэст пра тое, як рэагаваць на «мову варожасці».
#карысна_ведаць