Кінапрагляд фільма «Што мы робім у цемры» (18+)
Культавая новазеландская камедыя 2014 года рэжысёраў Джэмэйн Клемента і Тайка Вайціці ў жанры мак’юментары.
Кінакамера назірае за жыццём трох суседзяў і па сумяшчальніцтве несмяротных вампіраў, якія ўсяго толькі спрабуюць выжыць у сучасным свеце, дзе ёсць арэндная плата, фэйскантроль у начных клубах, згубнае сонечнае святло і іншыя непрыемнасці.
Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра цікавосткі звязаныя з фільмам.
Кіно будзем глядзець у беларускай агучцы!
Падчас прагляду смяяцца і плакаць катэгарычна дазваляецца.
Запіс праз апытанку ў тг суполкі “Кінаканапы”.
30 верасня 19:00-21:00
Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем у дзень прагляда)
30 верасня 19:00-21:00
Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем у дзень прагляда)