Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

29 кастрычніка ў Мінску пройдзе акцыя «Вяртанне імёнаў» супраць савецкага тэрору

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

29 кастрычніка, у сераду, з 18.00 да 20.00 прыходзьце чытаць імёны людзей, якія загінулі ад савецкага дзяржаўнага тэрору! Збіраемся на Лукішскай плошчы (злева ад цэнтра, там жа, дзе ў мінулым годзе). Акцыя «Вяртанне імёнаў» пачыналася ў Маскве ля Салавецкага камяня на Лубянцы, паступова распаўсюджваючыся па розных гарадах Расіі і свету. У гэты дзень тысячы людзей […]

Акцыя памяці і салідарнасці з забітымі палітвязнямі Беларусі ў Вільні 19 кастрычніка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вільня. 19 кастрычніка, нядзеля — 12:00. Плошча Кудзіркі.Акцыя памяці і салідарнасці з забітымі палітвязнямі Беларусі. Мы збяромся, каб успомніць тых, хто не дажыў да свабоды —Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Міколу Клімовіча, Ігара Ледніка, Дзмітрыя Шлётгаўэра, Валянціна Штэрмера, Андрэя Паднябеннага, Вадзіма Храско —і ўсіх, чые жыцці абарваў рэжым Лукашэнкі. Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня Пачатак у 12:00, […]

Канцэрт памяці Вітольда Ашурка ў Вільні 18 кастрычніка ў 18:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Канцэрт памяці Вітольда Ашурка | Вільня, 18 кастрычніка, 18:00 Канцэрт беларускага барда з Ліды, цяпер жыхара Познані — Сяргея Чарняка, прысвечаны памяці яго сябра, палітвязня Вітольда Ашурка, якога забілі у беларускай турме ў 2021 годзе. 13 кастрычніка Вітольду споўнілася б 55 гадоў. Праз музыку, словы і памяць мы ўшануем яго мужнасць, чалавечую годнасць і непахісную […]

Другая сустрэча з Сяргеем Бульбай пра беларускі вызвольны рух 15 кастрычніка ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дарагія сябры! Дзякуем літоўскім і беларускім удзельнікам за дыскусію на гістарычныя тэмы з удзелам Сяргея Бульбы ў суботу. Запрашаем на другую сустрэчу з Сяргеем. Гэтым разам вяртаемся да тэмы пра бягучую сітуацыю, вынікі і перспектывы беларускага вызвольнага руху. Адкрытыя адказы на пытанні.  Сустрэча адбудзецца па адрасе:Naujoji Riovoniu 10, 2 паверх 15 кастрычніка 19.00

15 кастрычніка: заняткі па ёзе, пляценне маскіравальных сетак і сустрэча з Сяргеем Бульбай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Серада, 15 кастрычніка 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны. 19:00 – сустрэча з Сяргеем Бульбай.

25 кастрычніка ў Вільні пройдзе квэст і вечарынка, прысвечаныя студэнтам пачатку XIX стагоддзя

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў. Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца […]

Аўтарская экскурсія па Вільні, прысвечаная 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага 19 кастрычніка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч  быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам. Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў Дарэчы, “хто напісаў […]

Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень у Замку і Вільні: прыём спецыялістаў, клубы, канцэрты, экскурсіі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 14 кастрычніка14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці.14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста.16:00 – барбер праводзіць прыём у Замку.20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. Серада, 15 кастрычніка10:00 – […]

Памёр паэт і бард Алесь Палынскі, яго сын Ігар просіць дапамогі на пахаванне

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У суботу не стала Алеся Палынскага.Паэт, бард, чалавек, чые словы і песні сталі часткай нашай гісторыі. «У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў яго сын Ігар Палынскі. Каманда Dapamoga […]

14 кастрычніка ў Замку будзе працаваць барбер Уладзь, былы палітвязень, з 16:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

14 кастрычніка ў Замку будзе працаваць барбер! Уладзь, былы палітвязень з залатымі рукамі, праводзіць прыём з 16:00 Ужо дапамог многім палітычным набыць прыгожы выгляд ‍ Кантакт для запісу @vladtimred 14 кастрычніка з 16:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10