Літургія з Патрыяршым Экзархам Літвы ў Вільні 28 чэрвеня ў беларускай царкве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Літургія з Патрыяршым Экзархам Літвы ў Вільні

У нядзелю, 28 чэрвеня, беларускую парафію наведае Патрыяршы Экзарх Літвы вялебны епіскап Тамісскі Панарэт.

Гэта першая сустрэча епіскапа Панарэта з беларускай грамадой.

Калі хочаце пазнаёміцца з Экзархам, разам з ім памаліцца і пагаварыць – прыходзьце.

Літургія пачнецца а 10.30, пасля Літургіі будзе сябрына.

Дата: 28 чэрвеня
Час: пачатак Літургіі – 10.30 (час мясцовы)
Месца: Беларуская царква, Bokšto g. 4, Вільня