Вандроўны кінабалаган у Вільні
У суботу, 27 чэрвеня, у Вільню прыбывае вандроўны кінабалаган.
Вас чакае незабыўная кінапраграма, якой, на жаль, не наканавана застацца ў гісторыі кіно, а таксама кароткая монап’еса пра будаванне амфібіі, пра падарожжы не далей за ўласную канапу, магічны экран і “жывое” кіно.
Уваход, выглядае, вольны.
Дата: 27 чэрвеня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Zołak Micro Art Residence, Vytenio gatvė 50d, Вільня