Беларусы ў Літве

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Замак у Вільнюсе прыязджае хаскі Айрі і запускаюцца новыя ініцыятывы для падтрымкі палітвязняў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

а дапамагаць пісаць лісты палітвязням, вучыць ангельскую і беларускую, у Замак едзе асаблівы госьць, прыгажуня хаскі з імем Айрі, якая вельмі любіць пяшчоту!) Сёння ў Замку будзе як заўсёды па суботах, пазнавальна. А яшчэ хочам нагадаць, што сёння запускаюцца: Ініцыятыва па напісанню лістоў палітвязням, Размоўны клуб Lietuvių kalba! Чакаем вас! Замак, 2 паверх | Naujoji […]

Беларусы ў Літве пералічылі 620 еўра на падтрымку Замка і павіншавалі Аляксандра Калегава

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Хто малайцы? Вы малайцы! Дзякуй вялікі – вы даслалі ажно 620 еу́ра на падтрымку Замка і павіншавалі Александра Калегава! Яшчэ 300 еўра – і мы зможам закрыць запазычанасць 920 еўра за электраэнергію Дзякуючы данатам мы можам: аплочваць камуналку Замка; купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор); аплочваць, пры ўзнікненні, […]

Сёння ў Замку ў Вільнюсе запускаюцца ініцыятыва па лістах палітвязням і клуб па літоўскай мове

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ў Замку будзе як заўсёды па суботах, пазнавальна. А яшчэ хочам нагадаць, што сёння запускаюцца: Ініцыятыва па напісанню лістоў палітвязням, Размоўны клуб Lietuvių kalba! Чакаем вас! Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 11-17 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. 12:30 – […]

Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Літвы 19 сакавіка для беларусаў у Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем далучыцца 19 сакавіка ў аўторак на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Літвы, якая пачнецца а 9:00. Падчас экскурсіі нас правядуць па ўсёй бібліятэцы, раскажуць пра тое, як яна працуе. У бібліятэцы ёсць розныя кабінеты для запісу музыкі, правядзення фота- і відэаздымак, можна знайсці шмат карысных кніг на рускай, літоўскай, у тым ліку для вывучэння […]

Набор на бясплатныя групавыя заняткі па кіраванні стрэсам для беларусаў у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ідзе набор на групавыя заняткі па кіраванні стрэсам для беларусаў! Сур’ёзныя змены ў жыцці чалавека могуць аказваць негатыўны ўплыў на розныя сферы яго дзейнасці і выклікаць стрэс. наступствамі працяглага стрэсу могуць быць фізічныя праблемы, безуважлівасць, пагаршэнне памяці, запаволенне мыслення, няздольнасць засяродзіцца, дакучлівыя негатыўныя думкі, няўважлівасць, прыгнечаны настрой, трывога, страх, расчараванне, неспакой, гнеў, разгубленасць і […]

Набор на бясплатныя курсы літоўскай мовы для пачынаючых ад валантораў Літоўскага чырвонага крыжа

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, ідзе набор на курсы літоўскай мовы для пачынаючых ад валантораў Літоўскага чырвонага крыжа. Удзел магчымы незалежна ад вашага статуса легалізацыі. Можна абраць зручны дзень і час. Заняткі – бясплатныя! Спасылка на форму рэгістрацыі – тутака >>

15 сакавіка ў Замку Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, Сення (пт) 15 сакавіка з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 11-17 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. 12:30 – Pokalbiai lietuvių kalba – Размовы на […]

Бацькі будучых 1-3 класаў запрашаюцца на сход па навучанні на беларускай мове ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Бацькі будучых 1-,2-, 3-класнікаў, якія жадаюць навучаць дзяцей у школе на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ з верасня, запрашаем вас на агульны бацькоўскі сход! Плануецца: знаёмства з настаўнікамі, арганізацыйныя пытаньні, дапамога афармлення заяўкі ў муніцыпалітэт, знаёмства паміж сабой. 16 сакавіка | 18:00 Музей ім. Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Пытанні – ў дырэкт: @volga_sem Беларускія бацькі Вільні! Ад 1-га […]

Паказ фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне» і дыскусія ў Вільнюсе 18 сакавіка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем на прыгляд фільма «Беларусь Жыве. Беларуская вайна ва Ўкраіне» і дыскусію апасля.Праграма:19:30 – Паказ фільма (на беларускай/рускай мовах з літоўскімі субтытрамі)20:30 – Дыскусія Пытанні, якія будуць узнятыя:Як выглядае супраціў, якi icнуе ў Менску i iншых гарадах Беларусi, на полі бою ва Украіне і сярод беларускай дыяспары ў Літве, Польшчы і іншых краінах? Якой мы […]

Выступ Рамана Арлова і Кацярыны Ваданосавай на Шпакоўніку ў Вільні 9 сакавіка 2024

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Відэа са Шпакоўніка ў Вільні з натхняльным выступам Рамана Арлова і чароўнай непаўторнай Касі Ваданосавай >> Кацярына Ваданосава – спявачка і аўтар вершаў і музыкі да іх.  Медыйная асоба, тэлевядучая і журналістка.  Паслядоўна адраджае традыцыйны народны беларускі строй. Раман Арлоў – музыка і аўтар папулярных песен, заснавальнік гурта J:Морс (Беларусь). Дарэчы, у верасні 2021 года […]