Афіцыйныя мерапрыемствы ў Вільні, прысвечаныя Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржавы ў нядзелю 16 лютага:…

Афіцыйныя мерапрыемствы ў Вільні, прысвечаныя Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржавы ў нядзелю 16 лютага:

10.00 – Святочнае шэсце моладзі «Па дарозе літоўскай дзяржаўнасці» (Катэдральная плошча – могілкі Расу)

12.00 – Цырымонія ўзняцця сцягоў трох краін Балтыі на плошчы Сімонаса Даўкантаса ў Вільні. Выступ Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседы. Прамая трансляцыя на тэлеканале LRT і радыё LRT

12.30 – Св. Імша ў катэдральным касцёле.

14.00 – Святкаванне 16 лютага ў Доме сігнатарыяў незалежнасці Літвы ў Вільні.

15.00 – Цырымонія ля помніка старшыні Рады Руху за свабоду Літвы, партызанскаму генералу Ёнасу Жамойцісу-Вітаўтусу, каля Міністэрства аховы краю Літоўскай Рэспублікі.

18:00 – Сімвалічная цырымонія вогнішча ў азнаменаванне Дня аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Будзе запалена шаснаццаць вогнішчаў, прагучаць песні ў выкананні ансамбляў і музычных выканаўцаў. (Участак праспекта Гедымінаса ад праспекта Гедымінаса 1 да вуліцы В. Кудзіркаса ў Вільні)