Мітынг у Вільні 9 лютага быў прысвечаны лідэру партыі “Народная Грамада” Мікалаю Статкевічу, які з траўня 2020 года ёсць палітычным зняволеным рэжыму лукашэнкі. Вырак “суда” 14.12.2021 — 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. З 9 лютага 2023 года Мікалай утрымваецца ў рэжыме «інкамунікада» і поўнай інфармацыйнай ізаляцыі, у тым ліку ад сям’і і адвакатаў. Беларусы прыцягваюць увагу іншых краін да такіх бязлітасных праяў і бесчалавечнага стаўлення да вязня сумлення, які нядаўна быў зарэгістраваны Пятрасам Аўштравічусам, дэпутатам Еўрапейскага Парламента ад Літвы, у якасці кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру.
Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga. PayPal [email protected] Paysera: LT263500010016529238 SWIFT EVIULT2VXXX Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva VŠĮ Dapamoga Lt _____________________________________________________
Мітынг ў Вільні 9 лютага быў прысвечаны лідэру партыі “Народная Грамада” Мікалаю Статкевічу, які з траўня 2020 года ёсць палітычным зняволеным рэжыму лукашэн…