МІЖМОРСКАЯ КАЛЁНА на маршы да Дня незалежнасьці Літвы Вільня 16 лютага (нядзеля)  Збор у 17:30 кал…

МІЖМОРСКАЯ КАЛЁНА
на маршы да Дня незалежнасьці Літвы

Вільня
16 лютага (нядзеля)
  Збор у 17:30 каля помніку Ёнасу Басанавічасу (dr. Jono Basanavičiaus aikštė)
  Арыентуйцеся на бел-чырвона-белыя сьцягі і сымболіку РУХУ

Запрашаем беларусаў і прадстаўнікоў іншых міжморскіх народаў прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня незалежнасьці Літвы і далучыцца да Міжморскай калёны на традыцыйным патрыятычным шэсьці.

Наша калёна прадстаўляе ідэю Міжмор’я ці Інтэрмарыюму – палітычнага і эканамічнага хаўрусу краінаў былога Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Такая супольнасьць роўных, незалежных, дэмакратычных і нацыянальных краінаў будзе зьяўляцца гарантам дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бясьпекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі.

IN‡ERMARIUM – moc i biaśpieka našych narodaŭ!