#фоткідняўзамку #НашыЛюдзі Пасля з’яўлення ў Замку фартэпіяна музычных момантаў і вечароў стала значна болей Мы радыя, што жыхары і госці Замка маюць магчымасць рэалізаваць свае творчыя парывы Музыка ратуе і натхняе
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Былыя палітвязні Аляксандр Бабко і Ігар Лаптановіч далучыліся да Варты Святла ў Вільні
Учора да Варты Святла далучыліся былыя палітвязні Аляксандр Бабко і Ігар Лаптановіч, што зараз гасцюе ў Вільні. Варта Святла – мемарыял памяці ў Вільні, прысвечаны загінулым у змаганні з дыктатурай беларусам, які гарыць кожны вечар са жніўня 2020га. Хочаце зрабіць свой унёсак у бесперапынную працу Варты Святла? Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы […]
23 ліпеня: пляценне маскіравальных сетак, вучэнне Хрыстова і канцэрты карыльённай музыкі
Серада, 23 ліпеня 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны. 18:30 – “Асновы вучэння Хрыстова” з пастарам царквы “Біблейскі шлях” Анатолем Дзмітруком. 19:00 — з 2 па 30 ліпеня, кожную сераду канцэрты IX Міжнароднага фестывалю карыльённай музыкі.
Беларускі ўцекач у Вільнюсе атрымаў падтрымку ад кіроўцы і пасажыраў грамадскага транспарту
Хочам падзяліцца адной гісторыяй, што адбылася на днях з адным з уцекачоў. Сёння здарыўся адзін даволі паказальны выпадак для беларускіх эмігрантаў. Пасля штотыднёвага мітынгу на плошчы Кудзіркі мне прыйшлося адлучыцца ад агульнай групы і дабірацца да замка сваім ходам. Прыехаў я зусім нядаўна, экстрана і пакуль не паспеў аформіць сабе праязныя дакументы, а па няведанні […]
Плённы суботнік у Замку: падзяка ўсім, хто падтрымліваў і ўдзельнічаў
#фоткідняўзамку #БудніDapamoga Плённы суботнік у Замку! Вялікая падзяка ўсім, хто падтрымаў і паўдзельнічаў! Замак – наша агульная прастора, і толькі мы самі можам рабіць так, каб яна заўсёды была прывабная, утульная і гасцінная
Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень у Замку і Вільні з 22 па 27 ліпеня
Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 22 ліпеня19:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў “Размоўны аўторак у Замку”. Серада, 23 ліпеня18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.18:30 – “Асновы вучэння Хрыстова” з пастарам царквы “Біблейскі шлях” Анатолем Дзмітруком.19:00 — з 2 […]
20 ліпеня ў Вільнюсе пройдзе мітынг салідарнасці і пляценне маскіравальных сетак для Украіны
Нядзеля, 20 ліпеня 12:00 – штотыднёвы мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.
19 ліпеня ў Замку: ёга з Алесем, суботнік і творчыя заняткі ад We Draw
Субота, 19 ліпеня 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 12:00 – 18:00 – суботнік у Замку. 14:00, 15:00, 17:00 – дабрачынныя творчыя заняткі па суботах для ўсіх узростаў ад Іза-студыі We Draw.
Беларус Канстанцін Каліноўскі ўпaў з трэцяга паверха ў Варшаве і змагаецца за жыццё
Упаў з трэцяга паверха: беларус у Польшчы змагаецца за жыццё У Варшаве на будоўлі цяжка траўмаваўся 34-гадовы беларус Канстанцін Каліноўскі — ён упаў з вышыні і трапіў у больніцу з пераломамі. Канстанцін — былы вайсковец у ВСУ, які шукаў бяспекі ў Польшчы. Цяпер ён не можа працаваць, і сябры арганізавалі збор грошай на лячэнне. Заданаціць […]
Анатоль Хіневіч атрымаў статус бежанства ў Літве
#дранікі #фоткідняўзамку #НашыЛюдзі Файная навіна: Анатоль Хіневіч (@AnatoliVolny) нарэшче атрымаў статус бежанства! Выдатны чалавек, віншуем сардэчна!