Учора Віленскі ўчастковы суд прызнаў прарасійскага актывіста Лаўрынаса Рагельскіса вінаватым у распа…

Учора Віленскі ўчастковы суд прызнаў прарасійскага актывіста Лаўрынаса Рагельскіса вінаватым у распальванні нянавісці да беларусаў і яўрэяў, а таксама ў апаганьванні месца грамадскага ўшанавання.

Суд прызначыў яму пакаранне — 1 год і 9 месяцаў абмежавання волі, штраф 12,5 тысячы еўра і поўную забарону карыстання сацыяльнымі сеткамі на час адбывання пакарання.

Таксама Рагельскіс павінен прайсці праграму карэкцыі паводзінаў, працаваць або быць зарэгістраваным у службе занятасці і адпрацаваць 100 гадзін грамадскіх работ у сацыяльных і медыцынскіх установах.

Паводле матэрыялаў справы, у 2020 годзе каля пасольства Беларусі ў Вільні ён публікаваў відэа, у якіх абражаў беларусаў, удзельнікаў пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі і прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, а таксама апаганіў імправізаваны мемарыял ахвярам рэпрэсій — склаў партрэты, свечкі і кветкі ў смеццевы мяшок.

Судовы працэс працягваўся некалькі гадоў і ўключыў 67 судовых пасяджэнняў.

Крыніца : LRT