Вільня. 19 кастрычніка, нядзеля — 12:00. Плошча Кудзіркі.Акцыя памяці і салідарнасці з забітымі палітвязнямі Беларусі. Мы збяромся, каб успомніць тых, хто не дажыў да свабоды —Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Міколу Клімовіча, Ігара Ледніка, Дзмітрыя Шлётгаўэра, Валянціна Штэрмера, Андрэя Паднябеннага, Вадзіма Храско —і ўсіх, чые жыцці абарваў рэжым Лукашэнкі. Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня Пачатак у 12:00, […]
Беларусы ў Літве
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Канцэрт памяці Вітольда Ашурка ў Вільні 18 кастрычніка ў 18:00
Канцэрт памяці Вітольда Ашурка | Вільня, 18 кастрычніка, 18:00 Канцэрт беларускага барда з Ліды, цяпер жыхара Познані — Сяргея Чарняка, прысвечаны памяці яго сябра, палітвязня Вітольда Ашурка, якога забілі у беларускай турме ў 2021 годзе. 13 кастрычніка Вітольду споўнілася б 55 гадоў. Праз музыку, словы і памяць мы ўшануем яго мужнасць, чалавечую годнасць і непахісную […]
Другая сустрэча з Сяргеем Бульбай пра беларускі вызвольны рух 15 кастрычніка ў Вільнюсе
Дарагія сябры! Дзякуем літоўскім і беларускім удзельнікам за дыскусію на гістарычныя тэмы з удзелам Сяргея Бульбы ў суботу. Запрашаем на другую сустрэчу з Сяргеем. Гэтым разам вяртаемся да тэмы пра бягучую сітуацыю, вынікі і перспектывы беларускага вызвольнага руху. Адкрытыя адказы на пытанні. Сустрэча адбудзецца па адрасе:Naujoji Riovoniu 10, 2 паверх 15 кастрычніка 19.00
15 кастрычніка: заняткі па ёзе, пляценне маскіравальных сетак і сустрэча з Сяргеем Бульбай
Серада, 15 кастрычніка 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны. 19:00 – сустрэча з Сяргеем Бульбай.
25 кастрычніка ў Вільні пройдзе квэст і вечарынка, прысвечаныя студэнтам пачатку XIX стагоддзя
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў. Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца […]
Аўтарская экскурсія па Вільні, прысвечаная 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага 19 кастрычніка
Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам. Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў Дарэчы, “хто напісаў […]
Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень у Замку і Вільні: прыём спецыялістаў, клубы, канцэрты, экскурсіі
Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 14 кастрычніка14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці.14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста.16:00 – барбер праводзіць прыём у Замку.20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. Серада, 15 кастрычніка10:00 – […]
Памёр паэт і бард Алесь Палынскі, яго сын Ігар просіць дапамогі на пахаванне
У суботу не стала Алеся Палынскага.Паэт, бард, чалавек, чые словы і песні сталі часткай нашай гісторыі. «У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў яго сын Ігар Палынскі. Каманда Dapamoga […]
14 кастрычніка ў Замку будзе працаваць барбер Уладзь, былы палітвязень, з 16:00
14 кастрычніка ў Замку будзе працаваць барбер! Уладзь, былы палітвязень з залатымі рукамі, праводзіць прыём з 16:00 Ужо дапамог многім палітычным набыць прыгожы выгляд Кантакт для запісу @vladtimred 14 кастрычніка з 16:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Kviečiame baltarusių ir lietuvių draugus į diskusiją apie bendrą istoriją šį šeštadienį 16 val.
Mieli mūsų baltarusių ir lietuvių draugai! Norėtume jus pakviesti šį šeštadienį 16:00 val. į diskusiją, kurios metu tikimės parodyti, kad baltarusiai gerbia ir vertina Lietuvą, mūsų bendrą istoriją ir yra labai toli nuo vadinamojo „litvinizmo“. Svarbu gyventi…