Абарона Кіева.Аповед 2: “Наша задача сегодня помочь украинцам, чтобы завтра они помогли нам” А восьмай ранку мы паснедалі. Пасля нас пашыхтавалі. Мясцовы камандзір (верагодней за ўсё гэта быў “Брэст”) сказаў нам: “Наша задача сегодня помочь украинцам, чтобы завтра они помогли нам”. Пасля сняданку мы пачалі расквартыроўвацца ў будынку каледжа. Усе памяшканьні былі занятымі. Таму мне […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Аляксандр Клачко Кусь адмовіўся ўдзельнічаць у КР-4, абдумваючы рашэнне 4 месяцы
Я не іду ў КР-4. Гэтае рашэньне я абдумваў апошнія 4 месяцы. І з кожным месяцам я бачыў усё больш мінусаў свайго ўдзелу ў выбарах. Як для сябе асабіста, так і для справы, якой займаюся ў рамках грамадскага актывізму – падтрымка ветэранаў і іх сямей. Не распісваючы ў падрабязнасьцях чаму я прыйшоў да такога рашэньня, […]
Абарона Кіева: Як я стаў беларускім добраахвотнікам з пазыўным «Кусь»
Абарона Кіева.Аповед 1: Як я стаў “Кусём”. Кусём я стаў у першую гадзіну свайго знаходжаньня ў Кіеве. На базе нас пачалі запісваць. Запыталі які я абіраю сабе пазыўны. Пытаньне было нечаканым для мяне. Мянушкі да мяне дрэнна клеіліся. А калі і клеіліся, то трымаліся нядоўга. Я пачаў хуценька пералічваць у памяці свае мянушкі ў той […]
Збор «Поўня» дапамог маці беларускага добраахвотніка атрымаць псіхалагічную падтрымку
Збор «Поўня» Сябры, мы дзякуем кожнаму і кожнай, хто адгукнуўся на наш заклік. Гэты збор быў асаблівым – ён прызначаўся для жанчыны, чый муж, беларускі добраахвотнік, аддаў сваё жыцьцё за свабоду Украіны і Беларусі. Застаўшыся з дзіцёнкам на руках у гэты цяжкі час, яна патрабавала прафесійнай псіхалагічнай апоры. І, дзякуючы вам, яна яе атрымоўвае. Справаздача:• […]
Пусты Кіеў вясной 2022 года: аповяд пра паездку 8 сакавіка
Дарога на вайнуАповед 20: Якім мы ўбачылі Кіеў Цягнік прыбыў у Кіеў зранку 8 сакавіка 2022. Шэры світанак ужо змяніў сабой начную цемру. Пусты перон сустракаў нас. Ад Кіева-Пасажырскага мы ехалі аўтамабілямі. Другі раз у жыцьці я бачыў Кіеў. Бачыў яго з акна аўтамабіля, што вёз нас пустымі прашпектамі. Бачыў такім, якім ніколі не бачыў […]
Беларусы параўналі рэжым Лукашэнкі з біткоінам у выкарыстанні палітвязняў
Трапнае параўнаньне прыйшло ўчора ад беларусаў унутры Беларусі: “Рэжым лукашэнкі выкарыстоўвае беларусаў як біткоін: скончацца адныя (палітвязні) для абмена іх на санкцыі – намайніць новых”.
Выступ беларускага дабрахвотніка Аляксандра Наўковіча ў Брусэлі пра расейскую інтэрвенцыю ў Беларусь
Рэкамендую паглядзець выступ беларускага дабрахвотніка Аляксандра “Лахвіча” Наўковіча ў Брусэлі. Тэма вострая: расейская інтэрвенцыя ў Беларусь. Са свайго боку адзначу, што ўздымаемая тэма – важная. Яна лагічна прыводзіць да пытаньня: якая сёньня роля тых, хто супрацьстаіць імперскім амбіцыям расеі і нелегітымнаму рэжыму лукашэнкі? Беларускія добраахвотнікі – хто мы? – тэрарысты, якія змагаюцца супраць “стабільнасьці”?– ці […]
Актуальнасць надання асобнага статусу беларускім, літоўскім і польскім ветэранам на Кіеўскім форуме
Меў магчымасьць агучыць актуальнасьць наданьня беларускім, літоўскім, польскім ветэранам асобнага статуса ў краінах знаходжаньня. Лічу, што адсутнасьць дакладна вызначанага юрыдычнага статуса – гэта адзін з тых момантаў, які не дазваляе наладзіць сістэмную падтрымку ветэранаў і іх сямей на тэрыторыі ЕЗ. Таксама скарыстаўся магчымасьцю прыцягнуць увагу да нашых палонных “Кляшча” і “Тромблі”. (Дзякуй рэдактару газеты “Вісник” […]
Падтрымка Жэрару і ягонай жонцы Каці ў цяжкай сітуацыі ад Клачко Аляксандра Куся
Мая падтрымка Жэрару і ягонай жонцы Каці. Не ведаю дакладна інкрымінуемы яму склад злачынства. Таму пакіну гэта праваахоўчай сістэме Украіны. Я бачу пабраціма, які ўпаў на зямлю. Я бачу кучку сцярвятнікаў, якія толькі і могуць што нападаць зграяй альбо на ляжачага. Таму не магу прайсьці міма. І выкажу пазіцыю: Мая падтрымка Жэрару і ягонай сям’і […]
Пахаванне Васіля “Дзіра” Рапіцкага ў Кіеве пасля яго гібелі ва Украіне
Сёньня мы ехалі з Дзірам разам у апошні раз. Ехалі на ягонае пахаваньне. Да свежавыкапанай магілы гарадскіх могілак Кіева. Я на сядушцы буса, а ён побач – у закрытай труне. Ён глядзеў на мяне з вясёлай посмішкай з выдатна зробленага фотаздымка. Амаль тры гады назад мы з Дзірам і Ваяром вярталіся разам з чарговага баявога […]