#Беларуская мова

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Дэградацыя Ваўкалака вачыма тылавых: гісторыя з траўня 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Кусь лох” альбо дэградацыя Ваўкалака Частка 1. Ваўкалак вачыма тылавых. Травень 2023. Некалькі тыдняў таму я быў на сваім апошнім перад камісаваньнем баявым. Кусь, Воскар, Ваяр, Дзір, Бача – жылі ў кінутым доміку ў вёсцы Мінькіўка, што ў 12 км ад Бахмута ў бок Славянска. Пазіцыя СПГ-9 – 1,5 км ад месца дыслакацыі. Да ворага […]

Прапановы па зменах у будучых скліканьнях КР: ліквідацыя гендэрных квот і новыя выбарчыя механізмы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

(працяг)4. Што варта змяніць на старце ў будучыя скліканьні КР? (Гэты і наступны пункты для будучых дэлегатаў КР-4).1) Прыбраць гендэрныя квоты.Чаму не даць магчымасьць балатавацца ўмоўнаму спісу “Жанчыны”? Альбо спісу “Маменькін сынок”? (Часткова жартую). А калі сур’ёзна, то навошта пераводзіць бабулю праз вуліцу, калі ёйны дом на гэтым баку дарогі? Досвед паказвае, што многія спісы […]

КР-4: Ці варта ўдзельнічаць у выбарах і за каго не варта галасаваць?

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

КР-4. Ці варта прымаць удзел у выбарах? За каго не варта галасаваць? За каго галасаваць? Што варта змяніць да старта КР-5? І што галоўнае ў КР-4? 1. Ці варта прымаць удзел у выбарах? Калі коратка, то ТАК, варта. Хаця сам я думаю пра гэта дзеяньне з вялікай неахвотай. Бо не чакаю ад КР-4 нейкіх моцных […]

Абарона Кіева: Дзень стварэньня палка Каліноўскага і маё першае баявое дзяжурства

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Абарона Кіева.Аповед 4: Дзень стварэньня палка КаліноўскагаЧастка 3: Маё першае баявое дзяжурства Мы падзяліліся на падраздзяленьні. Магу памыляцца (я нядаўна абмяркоўваў гэты момант з Ваяром і ён памятае, што на кароткі час камандзірам падраздзяленьня быў і ён), але мая памяць памятае жэраб’еўку. Такую ж самую жэраб’еўку, якая звычайна бывала перад гульнёй у футбол, калі мы […]

Фарміраванне батальёна імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Абарона Кіева.Аповед 4: Дзень стварэньня палка КаліноўскагаЧастка 2: “Беларусы, …, мы чакаем на вас!” На адным з паверхаў у калідоры каледжа я пабачыў Сяргея “Беса” Бяспалава (магу памыляцца і, магчыма, гэта быў “Кос” – аўтар лагатыпа). Ён сядзеў на парце і ці то дарабляў, ці то вывучаў два варыянты лагатыпа батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Менавіта […]

Дзень стварэньня палка Каліноўскага: мой першы аўтамат 9 сакавіка 2022

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Абарона Кіева.Аповед 4: Дзень стварэньня палка КаліноўскагаЧастка 1: Мой першы аўтамат 9 сакавіка 2022 быў – дзень стварэньня батальёна імя Кастуся Каліноўскага – з выгляду быў звычайным днём тых часоў. Ужо потым ён стане ўрачыстым днём заснаваньня палка Каліноўскага. Я прачнуўся калі на гадзінніку яшчэ не было і 6 раніцы. Схадзіў пагаліўся – каб потым […]

Прынт у падтрымку двух беларускіх палонных пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Даражэнькія, вырашылі разьмясьціць тут прынт, які мае нагадваць пра двух нашых беларусаў, якія 26 чэрвеня 2022 года трапілі ў палон пад Лісічанскам. Дасёння іх лёс невядомы. Мы шчыра спадзяемся, што хлопцы жывыя, і пра іх трэба заўжды нагадваць і падтрымаць.Раздрукуйце гэты прынт на паперы альбо цішотцы і выйдзіце з ім на акцыі ў падтрымку палонных […]

Збор сродкаў на медычнае даследаванне ветэрана сабраў 374,98 € за тыдзень

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

«Нясьмешны» Сябры, дзякуем кожнаму і кожнай, хто падтрымаў гэты збор. Збор быў распачаты 16 лютага і закрыты ўжо 23 лютага.За гэты час разам нам удалося сабраць 374,98 €. Дзякуючы вашай падтрымцы ветэрану было аплочана медычнае даследаваньне на суму 53,76 € (атрымана накіраваньне лекара на КТ нырак). Паколькі ветэран вярнуўся ва Украіну, далейшыя неабходныя абследаваньні ён […]

Кусь абвяргае хлусню Хелены Менскай пра статус ветэранаў у Літве

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Хлусня ад Хелены Менскай. Пабрацім даслаў мне пост маёй (як я раней думаў добрай) знаёмай – Хелены Менскай https://www.facebook.com/share/1AsG1Ce8JD/ у якім я налічыў тры хлуслівыя сцвярджэньні наконт мяне. Папярэдне нагадаю Хелене, што ўпершыню аб ветэранах і іх праблемах Хелен даведалася ад мяне на арганізаванай 20 траўня 2024 Народнай Грамадой Яўгена Вільскага сустрэчы з Ёзасам Алекасам […]

Абарона Кіева: Апошні дзень у Беларускай роце без зброі і заняткі ў каледжы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Абарона Кіева.Аповед 3: Апошні дзень у Беларускай роце Сёньня мы так і не атрымалі зброю – адказны за выдачу чалавек быў у ад’ездзе. З намі правялі першы занятак. Ён адбыўся ў адной з аўдыторый каледжа. Разглядалі агульныя пытаньні. Заўтра абяцалі, што будзем вучыцца страляць. Я заўважыў, што многія хлопцы ў звычайным абіходзе размаўлялі па-беларуску. Каля […]