Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Фалькларыстка Алена Ляшкевіч расказвае пра асаблівасці абраду «Гуканне вясны» ў Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дзе гукаць вясну, каб яна пачула Акрамя песень, гуканне вясны мае іншыя істотныя аспекты. Напрыклад, месца правядзення абраду і пэўныя абрадавыя дзеянні. Фалькларыстка Алена Ляшкевіч распавядае пра асаблівасці правядзення абраду «Гуканне вясны» ў розных рэгіёнах Беларусі і дзеліцца парадамі пра тое, як гукаць вясну ў сучасных умовах. Працяг па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.

28 сакавіка — дзень памяці беларускага генія Марка Шагала

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Марк Шагал: беларускі геній Ігнат Кустаў 7 ліпеня 1887 года, калі Мошке (так звалі Марка Шагала ў сям’і) з’явіўся на свет, у Віцебску лютаваў вялікі пажар. Ложак, на якім ляжала Фейга з нованароджаным сынам, перацягвалі з месца на месца, каб выратаваць маці і немаўля. У будучыні на сваіх палотнах Шагал адлюстроўваў агонь, што пашкадаваў яго, […]

Клаўдзій Дуж-Душэўскі: стваральнік бела-чырвона-белага сцяга, дыпламат і архітэктар БНР

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Стваральнік бела-чырвона-белага сцяга – а хто ты без яго? Геній, архітэктар, педагог, дыпламат 27 сакавіка 1891 года нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі. І хаця вы ведаеце яго ў першую чаргу як аўтара бела-чырвона-белага сцяга, ён яшчэ вядомы дыпламат БНР, архітэктар і педагог. У часы абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ён быў актыўным дзеячам беларускага руху, уваходзіў у склад […]

Памяці Валерыя Маракова: беларускі паэт, забіты ў «чорную ноч» 1937 года

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«О, Беларусь! Ці чуеш ты, ці чуеш?.. Твой лепшы сын распяты за цябе»‎. Памяці Валерыя Маракова Станіслаў Менскі Выбітны беларускі паэт, які аддаў сваю квітнеючую маладосць за Беларусь, нарадзіўся 27 сакавіка 1909 года. Валерый Маракоў прысвяціў сваё жыццё нашай дзяржаве, змагаўся за яе годнасць ды свабоду, а праз нянавісць да ўсяго беларускага савецкія каты забілі […]

Былыя палітвязні расказалі, як адзначалі Дзень Волі за кратамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«У той дзень усе па-беларуску размаўлялі». Былыя палітвязні расказалі, як адзначалі Дзень Волі за кратаміНягледзячы на рызыкі пераследу і ціск з боку адміністрацыі, некаторыя палітзняволеныя і ў СІЗА ды калоніях знаходзілі магчымасці выказаць сваю павагу да ідэалаў незалежнасці і свабоды. Яны расказалі пра гэта @viasna96. https://nashaniva.com/364524 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364524

Рыгор Барадулін прысвячае верш 25 сакавіка — Дню беларускай дзяржаўнасці

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

І вось яшчэ святочны верш Рыгор Барадулін – Дваццаць пятага сакавіка Дваццаць пятага сакавіка –Годны дзеньБеларускай Дзяржавы.Веснаплынных вятроў талакаПыл з кароны атрэсла іржавы. Шматавалі нас досыць арлыI з адной і з дзвюма галавамі.Мы ня зь нейкай бязроднай імглы,Нас вякі як сваіхГадавалі. Мы – ратаі сьвятла,Крывічы,Верхачы неўміручай Пагоні.Маладзік сакалом на плячы,Гартны меч у цьвярдое далоні. Лучыць […]

25 сакавіка — дзень памяці, надзеі і волі для беларусаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

25 сакавіка – свята памяці і болю, бо ўзгадваеш і Касцюшку, і Каліноўскага, і Слуцкі збройны чын. БНР была абвешчана, але нядоўга пратрымалася, пра гэта немагчыма не думаць. Але таксама гэта свята надзеі – вялікай надзеі для беларусаў. І свята вясны, якая прыйдзе, нягледзячы ні на што. Ларыса Геніюш пісала: Воля – ня тое, што […]

Дзень Волі аб’ядноўвае шчырых беларусаў і нагадвае пра важнасць беларускай дзяржавы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дзень Волі — гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсіх шчырых беларусаў. Гэта натхняльны прыклад стварэння і напамін пра важнасць існавання беларускай дзяржавы, асабліва ў цяперашні трывожны час. ©Суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”. #МыРазам

Паўстанне Касцюшкі 1794 года: апошняя спроба выратаваць Рэч Паспалітую

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Паўстанне Касцюшкі 1794 года: апошняя спроба выратаваць Рэч Паспалітую 24 сакавіка 1794 года на Рынкавай плошчы Кракава быў зачытаны Акт паўстання, якім Тадэвуш Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Так пачалося паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Яно было спробай аднавіць незалежнасць Рэчы Паспалітай пасля другога падзелу краіны паміж Расійскай імперыяй і […]