Дамы и господа, новый , 46-й выпуск газеты 7 Чижей ждёт вас и ваших близких. Не забудьте поделиться с окружающими людьми – приносите радость всем!
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Улёткі да новых санкцый з пухнатым персанажам і подпісам «Саня, гэта пясец»
З нагоды новых санкцый публікуем улёткі з белым і пухнатым персанажам нашага відэа. Ён спяшаецца да нелегітымнага з падарункам. Саня, здаецца, гэта пясец!
Белае і чырвонае застаецца прыкметай Чыжоўкі нягледзячы на змены надвор’я
Змены надвор’я здзіўляюць нас у апошнія дні, але ёсць тое, што застаецца нязменным: белае і чырвонае на вуліцах Чыжоўкі.
Жыхары Чыжоўкі ўзгадваюць цытаты Уладзіміра Караткевіча ў дзень яго народзінаў
Буслы, буслы, ляціце дарогай прамоюНа зарослыя пальмамі берагі,Раскажыце, што над вялікай ракоюЁсць народ, што ніколі не крыўдзіў другіх,Што бязмерным гонарам я ганаруся,І мацнее штодзённа мая любоў,Бо скупая зямля маёй БеларусіНе раджала рабоў і не мела рабоў. У дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча жыхары Чыжоўкі ўзгадваюць цытаты класіка, якія зараз актуальныя, як ніколі раней.
Чыжоўка захапляецца прамовай Прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай у Еўрапарламенце
Чыжоўка ў захапленні ад моцнай прамовы Прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай у Еўрапарламенце. Дзякуй, спадарыня Прэзідэнт. Беларусь ганарыцца Вамі! @menskrazam_info#ЧыжоўкаРазам #МыРазам
Вышел 45-й выпуск газеты «7 Чижей»
Дамы и господа, новый , 45-й выпуск газеты 7 Чижей ждёт вас и ваших близких. Не забудьте поделиться с окружающими людьми – приносите радость всем!
Дырэктара тэатра Якуба Коласа ў Віцебску звольнілі, спектакль «Ціль» забаранілі за фразу «Жыве Фландрыя»
Дырэктара віцебскага Нацыянальнага тэатра імя Якуба Коласа звольнілі, а спектакль “Ціль” забаранілі за фразу “Жыве Фландрыя”. Пацукі кожны дзень выдумляюць новую дурасць, а Фландрыя жыве і будзе жыць!
Чыжоўка падтрымлівае Анатоля Шалковіча і чакае ідэй для плакатаў
Чыжоўка падтрымлівае Анатоля Шалковіча. Нашыя рыжыя паненкі таксама любяць памідоры са смятанай! Дарэчы, калі ў вас ёсць ідэі для плакатаў у падтрымку спадара Анатоля – дасылайце ў наш бот @SemChijei_bot ! Не забывайцеся пра правілы бяспекі: на фота не павінна быць твараў ці адметных рысаў.
Чыжоўка падтрымлівае анархістаў Аліневіча, Дубоўскага, Раманава, Рэзановіча і Вольгу Залатар на судах
Чыжоўка падтрымлівае анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча, а таксама шматдзетную маці Вольгу Залатар, над якімі сёння пачаліся “суды”.
Вышел 44-й выпуск газеты «7 Чижей»
Дамы и господа, новый , 44-й выпуск газеты 7 Чижей ждёт вас и ваших близких. Не забудьте поделиться с окружающими людьми – приносите радость всем!