500-годдзе “Песні пра зубра”Роўна 500 гадоў таму ў Кракаве на лацінскай мове была выдадзеная паэма М…

500-годдзе “Песні пра зубра”

Роўна 500 гадоў таму ў Кракаве на лацінскай мове была выдадзеная паэма Міколы Гусоўскага Carmen Nicolai Hussoviani de statura, feritate ac venatione bisontis.

Гусоўскі напісаў паэму ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага па замове папы Льва X. У ёй можна прачытаць не толькі апісанне зубра, але і ўсёй краіны ды яе гісторыі. З улікам смерці папы, паэма была прысвечаная каралеве Боне Сфорцы.