«На ўсе абследаванні суправаджалі канваіры». З’явіліся падрабязнасці пра шпіталізацыю Віктара Бабарыкі напрыканцы красавіка
У ноч з 24 на 25 красавіка палітзняволенага экс-банкіра і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыку даставілі ў гарадскі шпіталь з наваполацкай калоніі № 1, дзе ён адбывае 14-гадовы тэрмін. Чалавек, які атрымаў звесткі ад відавочцы падзей, распавёў праваабаронцам «Вясны» падрабязнасці інцыдэнту.
Бабарыка быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне наваполацкай гарадской бальніцы моцна збіты. Гэта быў другі выклік хуткай дапамогі ў калонію да палітвязня. Падчас першага візіту супрацоўнікаў хуткай дапамогі ў шпіталізацыі было адмоўлена.
Лекарам і сярэдняму медперсаналу бальніцы былі дадзены рэкамендацыі аб тым, што з пацыентам нельга размаўляць, перамігвацца і г.д..
Ён знаходзіўся ў палаце для зняволеных з закратаванымі вокнамі і пад пастаянным кантролем канваіраў.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/113290