Хто зараз у Літве, далучайцеся!https://t.me/motolkohelp/30056 МотолькоПомоги Беларусы Літвы! Вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах! Давайце разам нагадаем пра сябе! 11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будзе закранутая…
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Купалле — старажытнае свята, якое беларусы шануюць як сімвал надзеі і адзінства
Купалле – чароўнае свята, якое прыйшло да нас з глыбіні стагодзяў. Мы шануем нашу культуру і продкаў, таму штогод адзначаем гэты дзень. У купальскую ноч пашанцуе таму хто знойдзе Папараць-кветку. Жадаем усім беларусам здзяйснення нашай самай галоўнай мары. #МыРазам
Акупацыйны сцяг рвецца і гарыць: беларусы ўпарта змагаюцца з сімваламі рэжыму
Што робяць акупанты ў першую чаргу ў новым захопленым горадзе? Правільна, узнімаюць свае сцягі. Калі акупанты ў сабе ўпэўненыя, то дастаткова сцягоў на адміністрацыйных будынках. Калі не вельмі, то сцягі з’явяцца на кожным начніку, туалеце і аўтазаку. Як бы такі сімвал непахіснасці. І амаль кожны дзень у навінах нашай акупаванай краіны мільгае: там сарвалі чырвона-зялёны […]
3 ліпеня ў акупаванай краіне: пра гістарычны дзень, фальшывую незалежнасць і канец чырвона-зялёнай вакханаліі
3 ліпеня, калі ўзгадаць гісторыю, адбыліся ажно некалькі знакавых для нас падзей. У 1660 г Мінск вызвалілі ад маскавітаў (дарэчы, ён быў захоплены імі роўна за 5 гадоў да таго), а ў 1944 г – ад нацыстаў (і пачалася, фактычна, савецкая акупацыя). Але хунта любіць апаганьваць значныя гістарычныя даты. Прыстойнаму чалавеку нават у горад немагчыма […]
У Гданьску ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Беларусі
А паглядзіце, што даслаў чытач з Гданьску! Экспазіцыя ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці, прысвечаная Беларусі. Дарэчы, там сёння сустракаліся, знаёміліся і гулялі ў настолкі беларускія дзеткі. Мы дзякуем нашаму чытачу, беларусам замежжа, а таксама Польшчы, якая не толькі дае прытулак уцекачам, але і стварае вось такія пляцоўкі для сустрэч і сяброўства. Жыве Беларусь!
Амапаўцы прыйшлі на спектакль батлейкі ў «Стулах» — беларушчына жыве насуперак рэпрэсіям
Тут на хвалі барацьбы супраць ўсяго беларускага хлопчыкі з дубінкамі прыходзяць у аграсядзібы. Самы гучны выпадак адбыўся ў “Стулах”, калі амапаўцы зладзілі маскі-шоў на спектаклі лялечнага тэатра “Батлейка”. Таварыш маёр, вы ведаеце, што такое батлейка? Калі не, то вось: гэта традыцыйны лялечны тэатр, які існуе ажно з пачатку 16 стагоддзя. Пачыналася батлейка са сцэнак на […]
ЕГУ ўручыла ўзнагароду «Выбітнай выпускніцы» Насце Лойцы, якая знаходзіцца ў СІЗА
«Упэўнены, што турма не зможа зламаць Насту». Моцная прамова падчас уручэння ўзнагароды «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ Насце Лойцы Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады. «Наста — бясспрэчна […]
Пасля мяцяжу Прыгожына: высновы для Расіі, Украіны і Беларусі пра слабасць пуціна
Апасля гучнага жабагадзюкінга ў Расіі людзі расчараваныя: кажуць, хацелі працягу, купілі папкорну на тыдзень, а скончылася нічым. Але з гэтага цырку з танкамі ўсе зрабілі высновы. Расійскія “эліты” даведаліся, што пуцін надакучыў нават самым-самым ватнікам. Хоць людажэр з кувалдай, хоць чорт лысы – усё для “глыбіннага народа” лепш за крамлёўскую моль. Украінцы і натаўцы зразумелі, […]
Беларускія палітыкі пра смуту ў Расіі: звароты Ціханоўскай, Сахашчыка і Палка Каліноўскага
Вось, што гавораць беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы з нагоды смуты ў Расіі. Зварот прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай да арміі, чыноўнікаў і сілавікоў і спасылкі на расшыфроўку тут. Зварот прэзідэнткі да народа Беларусі тут. Рашэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета тут. Зварот Валерыя Сахашчыка тут. Зварот Палка Каліноўскага тут.
Расейскія людажэры пачалі есці адзін аднаго — час вызвалення ўсё бліжэй
Расейскія людажэры нарэшце пачалі есці адзін аднаго. І не так важна для нас, хто з іх пераможа сёння. Бо фінал у іх адзіны. Час вызвалення ўсё бліжэй, сябры! Усім сіл і мужнасці. Рыхтуемся. Жыве Беларусь!