А што там на ўсохднім фронце? Расейскія срочнікі сотнямі здаюцца ў палон, цік-ток войскі згубіліся сярод бяскрайніх лясоў і палёў, мянты бягуць першымі, курскія бабулі добра размаўляюць на ўкраінскай мове.
Чырвона-зялёны голуб міру ўжо разгублена закудахтаў пра перамір’е, а пуцін сядзіць на чамадане (не ядзерным) і робіць выгляд, што нічога не адбываецца.
Мы не ведаем, якія мэты зараз стаяць перад ЗСУ ў Курскай вобласці, але іх паход паказаў, што ніякіх “чырвоных ліній”, якімі пужае крэмль, не існуе. Няма і славутага “рускага мядзведзя”, якога так страшна абудзіць. А тое, што паказвае прапаганда, – гэта не моцны і бясстрашны звер, а фальшыўка, створаная таксідэрмістамі.
Так што давайце проста пажадаем поспехаў ЗСУ. А пуціна і саюзнікаў (асабліва аднаго, з пальцамі пэўнага колеру) чакае наперадзе яшчэ шмат “открытий чудных”.
Слава Україні!!
Жыве Беларусь!