У Пінску развіталіся з Мікалаем Клімовічам. У лютым яму прысудзілі год турмы за падабайкі ў сацсетках. Ці разумеў цяжка хворы Мікалай, што не выйдзе на волю? Так. Ці разумелі “суддзя” і “пракурор”, што выносяць смяротны прысуд? Вядома ж, разумелі. Мы шмат зла бачылі за апошнія гады. Зло прымае розныя абліччы. Яно носіць шлемы і дубінкі, […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Зноў нам пішуць дзіўныя людзі. Рускамоўная журналістка канала Белсат, пра якую Белсат не ведае, прап…
Зноў нам пішуць дзіўныя людзі. Рускамоўная журналістка канала Белсат, пра якую Белсат не ведае, прапанавала інтэрв’ю. Што ж, час уводзіць хэштэг#таварыш_маёр_у_жаночым_абліччы. А калі сур’ёзна. Сябры, будзьце пільныя, бо вораг карыстаецца рознымі тактыкамі . Жыве Беларусь!
А давайце ўзгадаем сёння адзін з вершаў Паўла Белавуса, дасланы з турмы (апублікавалі @BY_culture):Я…
А давайце ўзгадаем сёння адзін з вершаў Паўла Белавуса, дасланы з турмы (апублікавалі @BY_culture): Я тут жыву Я нарадзіўся тут дакладна, Тут я, напэўна, і памру, Але цяпер не гэта важна —Галоўнае — я тут жыву. Я тут жыву, такую маю звычку,Бо зручна, смачна і ўтульна тут, Бо тут мая гарыць у небе знічка,І тут […]
А што гэта здарылася? Кажуць, захварэў галоўны пацук. Пальцы сінеюць, голасу няма, лухту несці сіл…
А што гэта здарылася? Кажуць, захварэў галоўны пацук. Пальцы сінеюць, голасу няма, лухту несці сіл не засталося, ледзьве ходзіць. Аптымісты выбіраюць шампанскае, песімісты скардзяцца, што наперадзе і цяжкасці, і барацьба, і работы безліч. А рэалісты заўважаюць: хоць праца жывым шчытом у пуціна не спрыяе здароўю і добраму настрою, але ж і не абавязкова вядзе да […]
Приветствуем!Мы подготовили инструкцию как проверить свой Facebook и удалить компрометирующие матери…
Приветствуем!Мы подготовили инструкцию как проверить свой Facebook и удалить компрометирующие материалы.1) Архив сториз2) Сохранённое3) Лайки4) Комментарии5) Репосты Здесь текстовый вариант инструкцииНа русском языке На беларускай мове Для связи: @kpd_by_bot
7 траўня 1999 г чалавека скралі, катавалі і забілі, бо ён быў папулярным палітыкам, меў падтрымку на…
7 траўня 1999 г чалавека скралі, катавалі і забілі, бо ён быў папулярным палітыкам, меў падтрымку народа і сілавікоў, і лічыўся небяспечным праціўнікам для лукі. 7 траўня 2023 г чалавек загінуў за кратамі, бо паставіў падабайку пад карыкатурай на луку. Здаецца, мы занадта шмат разоў перагортвалі старонкі і заплюшчвалі вочы на тое, што адбывецца. Сядзелі […]
1000 дзён дзяржаўнага тэрору ў БеларусіПрайшло 1000 дзён з моманту беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 9…
1000 дзён дзяржаўнага тэрору ў Беларусі Прайшло 1000 дзён з моманту беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і жорсткага падаўлення масавых пратэстаў. Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу дасягнулі рэкорднага ўзроўню. Таму нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco яшчэ раз заклікае ганаровых консулаў Беларусі ў Германіі і Швейцарыі неадкладна падаць у адстаўку. А злачынствы супраць чалавечнасці, […]
Пасля таго, як Крэмль падсмалілі загадкавыя дроны, людзі імгненна ўгледзелі спецаперацыю ФСБ: ну н…
Пасля таго, як Крэмль падсмалілі загадкавыя дроны, людзі імгненна ўгледзелі спецаперацыю ФСБ: ну навошта камусьці бамбіць Крэмль (калі ёсць крымскі мост), а тут добрая нагода для пуціна скарыстацца ядзерным чамаданчыкам. У выніку пуцін скарыстаўся чамаданчыкам, але іншым, і вось ужо думка, што дроны сапраўдныя, не падаецца такой вар’яцкай. Ды і ўвогуле, для расейцаў пачаліся спякотныя […]
Сябры, а пачытайце пра цікавую ініцыятыву (правераную, але мы ўсё ж раім карыстацца для сувязі тэлег…
Сябры, а пачытайце пра цікавую ініцыятыву (правераную, але мы ўсё ж раім карыстацца для сувязі тэлеграмам). Побач з тваім домам пабудавалі завод, вытворчасць якога псуе паветра?У горадзе ўсё менш і менш паркаў, і ты не ведаеш, што з гэтым рабіць?Хочаш паўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях, але не ведаеш як? “Зялёны тэлефон” — гэта бясплатная кансультацыя па […]
71-гадовага Васіля Дземідовіча, самага пажылога беларускага “тэрарыста”, збіраюцца “судзіць” у пят…
71-гадовага Васіля Дземідовіча, самага пажылога беларускага “тэрарыста”, збіраюцца “судзіць” у пяты раз. Чацвёрты “суд” над ім яшчэ не скончыўся. Адкуль такая нянавісць да звычайнага чалавека, пенсіянера? Здаецца, не палітык, не блогер, не актывіст. Але паглядзіце на абвінавачванні: кожны раз яго “судзяць” за “абразу прадстаўнікоў улады”. Што, пацучкі, такія ўсе моцныя і трымаючыя пад кантролем народ, […]