Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна збілі ў ІЧУ
Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада. Быў аматарам роднай мовы і культуры. Добрым сябрам і калегам.
У сакавіку 2023 года Тамілаў трапіў пад міліцэйскі «хапун», што праводзілі віцебскія сілавікі. У выніку апынуўся ў ІЧУ: у ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.
Падчас адбыцця арышту мужчыну моцна збілі ахоўнікі — ён трапіў у рэанімацыю з пнеўматраксам, зламанымі рэбрамі і пераломам калена. Усвядоміўшы наступствы, міліцыянты пачалі пагражаць Аляксею, што завядуць на яго крымінальную справу, калі ён надумае пісаць скаргу пра збіццё, піша «Віцебская Вясна».
Пасля нанесеных траўм здароўе Аляксея да канца не аднавілася.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім мужчыны