І вось што падумалася. Шмат сучасных тэрарыстаў не выглядаюць, як тэрарысты. Яны не носяць зброю. Яны апранаюцца як офісныя работнікі UNRWA, ці рэлігійныя дзеячы. Часам яны нават прыкідваюцца палітыкамі, у пінжаках, гальштуках, са статуснымі гадзіннікамі. Часам яны кіруюць не хамасам ці хізбалой, а цэлымі краінамі. Часам з імі нават размаўляюць, як з паважанымі людзьмі. Часам яны выглядаюць ідэйнымі і натхняюць дурняў.
Але як вопратка іх – фэйк, так і іх ідэйнасць несапраўдная. А цікавяць іх толькі грошы і ўлада.
І як бы тэрарыст не выглядаў, аднойчы з ім перастаюць размаўляць, як з паважаным чалавекам. Увогуле перастаюць размаўляць. І фінал “паважанага тэрарыста” ні чым не адрозніваецца ад фінала іншых тэрарыстаў. Можа, заходні часопіс надрукуе артыкул з цытатамі нябожчыка. Можа, тузін сытых студэнтаў Гарварда адмовіцца на адзін дзень ад вячэры ў памяць аб ім, можа, нават “квіры за Палестыну” выйдуць на пікет. Але потым “паважанага тэрарыста” забудуць. Як забываюць яго звычайных калег. Усіх іх чакае адно: нават не пекла, а чорнае вялікае нішто.
І няхай на першы погляд здаецца, што гэтая перамога Ізраіля не мае вялікага значэння для нас, беларусаў. Але са смерцю кожнага злачынцы такога маштабу быццам дыхаць робіцца лягчэй. Скончыўся шлях чарговага забойцы – ката і свайго народа, і суседзяў. Усе тэрарысты ва ўсіх краінах свету здрыгануліся, убачыўшы ў навінах цень уласнай будучыні. І адзін пэўны тэрарыст трасецца на сваіх дажынках, папраўляючы бронекамізэльку пад пінжаком. І гэта прыемна.
Жыве Беларусь!