Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

1 лютага 1863 года Літоўскі правінцыйны камітэт абвясціў сябе часовым урадам

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

1 лютага 1863 года Літоўскі правінцыйны камітэт (Komitet Prowincjonalny Litewski) начале з Кастусём Каліноўскім абвесціў сябе часовым урадам (Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі/Prowincjonalny Rząd Tymczasowy Litwy i Białorusi.) і выдаў заклік маніфест, адрасаваны адрасаваны “літоўцам, беларусам, жэмайцінам і жыхарам іншых абласцей, занятых расейцамі”.

Паліна Шарэнда-Панасюк вызвалена пасля 4 гадоў зняволення, паведаміў муж

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Стала вядома пра вызваленне Паліны Шарэнда-Панасюк Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Вядома, што Паліна выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну. Яна адбыла за кратамі 4 гады і 1 месяц. Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі. За час зняволення ў Паліны […]

Аляксандр Кандрычын супраць бандытаў, якія выдаюць сябе за міліцыю, патрабуюць свабоды

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Як жа нас змянілі апошнія гады. Раней заяву мянтоў ці пракуратуры можна было мімаходам заўважыць недзе ў крымінальнай хроніцы. А зараз даводзіцца цікавіцца. І кожны раз брэшуць, брэшуць, брэшуць. Хлусяць не толькі пра палітычных, пра ўсіх хлусяць, вядома ж. Напісана “дырэктара прадпрыемства арыштавалі за карупцыю” – чытаем “дырэктар прадпрыемства перайшоў камусьці дарогу”. Напісана “падлеткаў асудзілі […]

Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію Дзве яркія дэталі: найбольш важныя дакументы ён паспеў загадзя схаваць у ножцы стала. А на наступны дзень, нягледзячы на пагрозу арышту, іх вынесла ягоная сувязная. А за магчымасць пісаць лісты каханай і запіскі на волю, у тым ліку векапомныя «Лісты з-пад шыбеніцы», […]

Святлана Ціханоўская адзначае пяты дзень народзінаў Эдуарда Бабарыкі ў зняволенні

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская – да дня народзінаў Эдуарда Бабарыкі «Эдуард ужо пяты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі. Пяць гадоў несправядлівага зняволення, як помста за спробу яго бацькі ўдзельнічаць у выбарах. Пяць гадоў за імкненне стварыць краіну, якая адпавядае марам новага пакалення, за жаданне адрадзіць справядлівасць у грамадстве, якое стаіць на месцы. Мы чулі шмат гісторыяў […]

29 студзеня 1944 года савецкія партызаны здзейснілі злачынства ў вёсцы Конюхі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

29 студзеня 1944 года ў вёсцы Конюхі савецкія партызаны здзейснілі злачынства ў дачыненні мясцовага насельніцтва. Акрамя масавых забойстваў падчас пагрому большасць хат была спалена. Нягледзячы, што вёска знаходзіцца на сённяшняй беларуска-літоўскай мяжы, разня больш вядомая ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі, аднак у беларускай быццам бы забытая.

28 студзеня 1588 года зацверджаны трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Адзін з самых прагрэсіўных у Еўропе: Статут ВКЛ, рэдакцыя трэцяя і апошняя Сёння «дзень народзінаў» у дакумента, які на стагоддзі наперад вызначыў лад жыцця некалькіх народаў. 28 студзеня 1588 года быў зацверджаны трэці статут Вялікага Княства Літоўскага — «Статут 1588 года», галоўны закон ВКЛ. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN

Свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту і заклікае змагацца з нясправядлівасцю

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

#dissidentby Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе за гады Другой сусветнай вайны загінулі мільёны людзей. Гэта дата нагадвае нам пра жудасны боль, які перажылі ахвяры нацысцкай палітыкі генацыду. Разважаючы пра трагічныя ўрокі мінулага, мы не можам забыцца на сучасныя прыклады рэпрэсій […]

Беларусы па ўсім свеце выйшлі супраць пацучынага карнавалу, актывісты ў Гданьску

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння беларусы па ўсім свеце выйшлі супраць пацучынага карнавалу. Нашы актывісты наведалі акцыю ў Гданьску Дзякуй, беларусы Труймяста! Жыве Беларусь!(фота належыць суполцы беларусаў Труймяста і публікуецца з іх дазволу)