Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Масавая акцыя беларусаў у Варшаве супраць адсутнасці выбараў і рэпрэсій у Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Масавая акцыя беларусаў сёння праходзіць у Варшаве Пратэстоўцы выступаюць супраць адсутнасці сапраўдных выбараў у Беларусі, гвалту і рэпрэсій на радзіме. Удзельнікі маршу разгарнулі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг. Відэа: Люстэрка, Франак Вячорка, LRT

26 студзеня 1990 года беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сябры, а сёння сапраўды важная дата: 26 студзеня 1990 г беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. **** Йду па Менску, нідзе сваёй мовы ня чую.Можа, сьцішана б’ецца пад сэрцам яна?Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую,але ж праўда ў народа адвеку адна! За душою адныя мы маем багацьці,нашых продкаў сярмяжных ня зблытаць ні з кім.Гаварыце ж на мове, […]

Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць Psiphon Lantern, TOR, Amnezia VPN перад адключэннем інтэрнэту

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць: Psiphon Lantern – А тут пра яго падрабязна – А тут як ім карыстацца TOR Amnezia VPN VPN Generator Telegram — праз проксі Падрабязная інструкцыя…

Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць VPN і іншыя інструменты перад магчымым адключэннем інтэрнэту

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць: Psiphon Lantern – А тут пра яго падрабязна – А тут як ім карыстацца TOR Amnezia VPN VPN Generator Telegram — праз проксі Падрабязная інструкцыя, як падрыхтавацца да блакіроўкі, — на сайце «Вясны».

Пацуки — самыя смешныя жывёлы на планеце, рыхтавалі падстаўны канал два з паловай месяцы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пацуки – самыя смешныя жывёлы на гэтай планеце. Два з паловай месяцы рыхтавалі падстаўны канал, але не дачакаліся дня “выбараў”. Што такое, неадкладна трэба падбадзёрыць вашага гаспадара?

Святлана Ціханоўская пра дыпфэйк у сацсетках: правярайце інфармацыю і карыстайцеся афіцыйнымі каналамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская — пра дыпфэйк, які з’явіўся ў сацсетках Беражыце сябе, правярайце інфармацыю і чытайце толькі афіцыйныя каналы: Telegram | Instagram | Facebook | X | YouTube

Беларусы застаюцца вернымі выбарам 2020 года і патрабуюць свабодных выбараў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Мы, як і мільёны беларусаў, застаемся верныя выбарам 2020-га. Ілжывы дыктатар, які трусліва не прызнаў вынік выбараў, не ведае, што насамрэч “надо” беларусам і Беларусі. Нам недастаткова падвышэння заробкаў і пенсій. Нам патрэбная магчымасць вольна і бяспечна аддаць свой голас за годнага, адукаванага і сумленнага кандыдата, які можа вольна і бяспечна вылучыць сваю кандыдатуру.© Суполка […]

Суд Аршанскага раёна прызнаў сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі экстрэмісцкімі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сацыяльныя сеткі пра сталінскія рэпрэсіі ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы” у Facebook, “ВКонтакте” i “Одноклассники” прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна і горада Воршы 23 студзеня. Рашэне падлягае неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з артыкулам 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. У забароненых сацыяльных сетках публікаваліся дакументы і ўспаміны пра авяр сталінскіх рэпрэсій. Рашэнне было прынятае […]

Памілаваныя 8 палітвязняў, у тым ліку пяць жанчын і трое мужчын

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Памілаваны яшчэ 8 палітвязняў Сярод іх пяць жанчын і трое мужчын. Паведамляецца, што ў пецярых з іх ёсць дзеці, адна жанчына цяжарная. Таксама былі памілаваныя 7 чалавек, асуджаных па наркатычных артыкулах. Сярод іх шасцёра непаўналетніх і адзін чалавек з анкалогіяй. Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo

ГУБАЗіК стварыў копію тэлеграм-канала «Чэсныя людзі» для збору звестак беларусаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў Назва фэйкавай старонкі цалкам супадае з арыгіналам — тлумачым, як такое магчыма. https://nashaniva.com/360038 Без VPN — па гэтай спасылцы. UPD. Да гэтага паста рэакцыі з сардэчкамі накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.