#dissidentby
Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе за гады Другой сусветнай вайны загінулі мільёны людзей. Гэта дата нагадвае нам пра жудасны боль, які перажылі ахвяры нацысцкай палітыкі генацыду.
Разважаючы пра трагічныя ўрокі мінулага, мы не можам забыцца на сучасныя прыклады рэпрэсій і беззаконня. У Беларусі сёння тысячы людзей сутыкаюцца з пераследам за свае перакананні і {як мінімум } 1358 палітычных зняволеных знаходзяцца ў турмах.
Памяць пра Галакост вучыць нас, што мы не павінны быць абыякавымі да бяззаконня і пакутаў іншых. Таму працягваем разам змагацца з нясправядлівасцю, каб ніякія формы дыскрымінацыі і нянавісці больш ніколі не панавала ні ў Беларусі, ні ў свеце.