Нелегітымны хваліцца, што пабудаваў сацыяльную дзяржаву і падтрымлівае шматдзетныя сем’і. А вось і рэзультат яго “падтрымкі”.
Шматдзетная маці Вольга Залатар сядзіць. Шматдзетную маці Насту Дашкевіч “пашкадавалі”, бо малодшаму сыну толькі месяц, і прысудзілі “ўсяго” тры гады хатняй хіміі.
І зноў гучная справа: Юлію Лаптановіч, маці траіх дзяцей, асудзілі да пяці гадоў калоніі. Муж Юліі, Ігар, таксама за кратамі.
Вось яна, сацыяльная дзяржава, як яе бачаць пацукі: скрасці ў дзяцей іх смелых бацькоў, каб раслі без думак пра свабоду.
Але кожнае дзіця заслугоўвае шчасце і свабоду, і таму беларусы не адступяць.
Беларускія дзеці будуць вольнымі! Беларускія маці будуць вольнымі! Беларусь будзе вольнай!