Helikon Art Center аб’яўляе рэзідэнцыю MOLT для мастакоў з 5 па 20 верасня 2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

MOLT — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак ад Helikon Art Center | #Турцыя

→ Helikon Art Center запрашае на двухтыднёвую рэзідэнцыю MOLT, прысвечаную эксперыменту, рэфлексіі і пошуку новых спосабаў працы.
Удзельнікам/-цам прапануюць выйсці за межы звыклых метадаў, працаваць з матэрыяламі, целам, голасам і інтуіцыяй, а таксама даследаваць тое, што пакуль не атрымлівала месца ў іх практыцы.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі любых дысцыплін і з розным прафесійным досведам. Падавацца могуць творцы, якія ўжо працуюць ва ўласным медыуме, а таксама тыя, хто ўсё яшчэ шукае сваю форму і хоча эксперыментаваць.
◉ Калі: 5-20 верасня 2026.

Прапануецца:
• Пражыванне ў агульным пакоі
• Трохразовае харчаванне, кава і гарбата на працягу дня
• Абсталяваныя майстэрні для працы з дрэвам, мармурам і металам
• Студыі і галерэйная прастора
• Удзел у групавой выставе па выніках рэзідэнцыі.

Ддл: 7 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!