Патрыярх Варфаламей наведае Літву і ўзначаліць Літургію ў Вільні 7 чэрвеня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Патрыярх Варфаламей наведае Літву. Заклікаем беларускую грамаду прыняць удзел у супольнай Літургіі

У наступную нядзелю (7 чэрвеня) Літву наведае Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей. Разам з новым Экзархам Літвы епіскапам Панарэтам ён узначаліць урачыстую Літургію ў віленскім храме Найсвяцейшай Тройцы ў Трынапалі.

Для беларускай праваслаўнай грамады гэта асабліва важная падзея. Менавіта дзякуючы благаславенню Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве з’явілася беларуская праваслаўная грамада, таму сустрэча з Патрыярхам Варфаламеем стане магчымасцю выказаць удзячнасць і паказаць, што беларуская праваслаўная супольнасць жыве, развіваецца і займае сваё месца ў Канстанцінопальскім патрыярхаце.

Прысутнасць беларусаў на Літургіі мае вялікае значэнне для будучыні беларускага праваслаўя, таму заклікаем вернікаў далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі.


Vilniaus (Trinapolio) Švč. Trejybės bažnyčia
Verkių g. 70, Vilnius

Пачатак Літургіі 7 чэрвеня ў 9:00
Для ўдзелу ў трапезе пасля набажэнства неабходна зарэгістравацца:
https://forms.gle/NmXkBd9wyDQveAvP7

Таксама патрабуецца дапамога валанцёраў у арганізацыі ўрачыстасці і супольнага стала. Запісацца можна па спасылцы:
https://forms.gle/oDdrFB2iBsJ59tvr5