Рэзідэнцыя для куратараў і куратарак International Curator Residency Award 2026 ад Fire Station Arti…

Рэзідэнцыя для куратараў і куратарак International Curator Residency Award 2026 ад Fire Station Artists’ Studios | #Ірландыя

→ Fire Station Artists’ Studios (FSAS) у Дубліне прымае заяўкі на рэзідэнцыю для куратарак і куратараў сучаснага мастацтва. Праграма прапануе 3-4 тыдні пражывання, даследавання і прафесійных кантактаў у Ірландыі.
Тэрмін рэзідэнцыі: з канца студзеня 2026 года (3-4 тыдні працягам года).

Для каго: незалежныя або інстытуцыйныя #куратары/-кі з мінімум 5 гадамі досведу; спецыялісты/-кі, якія працуюць над даследаваннямі ці праектамі, звязанымі з ірландскай арт-сцэнай.

Прапануецца:
– Бясплатнае пражыванне ў студыі ў гістарычным цэнтры Дубліна;
– Стыпендыя 300 EUR на час рэзідэнцыі
– Магчымасць сустрэчаў з маста(ч)камі, куратар(к)амі і інстытуцыямі з падтрымкай ад каманды FSAS
– Публічная прэзентацыя сваёй практыкі, сустрэчы са студыямі і супольнасцю
– Удзел у падзеях FSAS і доступ да бібліятэкі рэзідэнцыі.

Ддл: 12 лістапада, 17:00 (па ірландскім часе).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!