Конкурс на ўдзел у #фестываль і #прэмія dm-Award “Connecting Worlds” 2025 | #Германія → UNESCO City…

→ UNESCO City of Media Arts Karlsruhe прымае заяўкі ад #мастакі/-чкі і калектываў на ўдзел у фестывалі SCHLOSSLICHTSPIELE Light Festival 2026. Праграма заахвочвае творчыя праекты, што аб’ядноўваюць лічбавы і аналагавы све: праекцыйны мэпінг (digital element) на фасадзе замка + аналагавы элемент (у публічнай прасторы), які можа існаваць самастойна.
Калі: фестываль у жніўні-верасні 2026.
Магчымыя фарматы і змест:
– Інтэрактыўныя элементы, у якіх гледачы ўзаемадзейнічаюць з фасадам
– Інсталяцыі або медыяпраекты, звязаныя з палацам
– Пастаноўкі або мастацкія дзеянні на плошчы перад палацам ці ў іншых месцах горада
– Спалучэнні іншых відаў мастацтва з праекцыйным мэпінгам (напрыклад, канцэрты або перформансы, што доўжацца некалькі дзён)
– Інтэрактыўныя праекты з удзелам публікі
– 3D або іммерсійныя фарматы
– Выкарыстанне новых тэхнічных магчымасцяў
– Уключэнне крамаў dm у структуру праекта.
Прапануецца:
– Галоўная ўзнагарода 10.000 EUR
– Да 20.000 EUR на вытворчыя выдаткі
– Куратарская і тэхнічная падтрымка ад арганізатараў (ZKM Karlsruhe, Kulturamt Karlsruhe, KME).
Instagram | Facebook | Падтрымаць!