31 кастрычніка 1517 — Марцін Лютэр абвясьціў у Вітэнбэргу свае тэзы, што стала пачаткам руху Рэфармацыі. 1905 — у Менску адбыўся «Курлоўскі расстрэл». Загінулі каля 100 чалавек, што прыйшлі на мірны мітынг. 1937 — нарадзіўся мастак Яўген Кулік, адзін з аўтараў эталёну дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь «Пагоня». 1947 — у Мюнхэне пачала выходзіць беларуская газэта «Бацькаўшчына». 1961 — цела Сталiна цішком вынесьлі з маўзалею і пахавалі каля Крамлёўскай сьцяны. 1992 — памёр гісторык і палітык Міхась Ткачоў, заснавальнік гісторыка-культурнага клюбу «Паходня» і першы старшыня БСДГ.
Нарадзіліся: Уладзіслаў Дзягілевіч, Леанід Галяк, Леў Гумілеўскі, Тадэвуш Кокштыс, Яўген Кулік, Юрась Зянковіч.
У памяці: Эліяху Алеві Файнштайн, Кіпрыян Кандратовіч, Антон Баліцкі, Міхась Ткачоў, Фэдэрыка Фэліні, Віктар Тураў, Аляксей Кузьміч.