Мэр Львова Андрэй Садавы адказаў на пытаньні Радыё Свабода аб тым, як зьмянілася стаўленьне яго да беларусаў за тры з паловай гады вайны, аб падтрымцы беларускай дыяспары ў Львове і ўшанаваньні памяці беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.
«Я знаёмы з многімі беларусамі, якія абараняюць Украіну, я памятаю і Шарамета, які ў інфармацыйным полі абараняў Украіну вельмі актыўна і які быў падступна забіты. Таму ўсё, што тычыцца падтрымкі беларусаў, я рабіў, раблю і буду рабіць.
Гэта важна. Мы жывем побач, мы суседзі, мы павінны мець добрыя адносіны.
Я веру, што калісьці Расея распадзецца на 20 незалежных краін і перастане быць цэнтрам агрэсіі, цэнтрам акупацыі, якім яна ёсьць, і Беларусь і Ўкраіна будуць мець вельмі якасную будучыню».