Прыём заявак на рэзідэнцыю PACT Zollverein Residencies 2026 | #Германія→ PACT Zollverein (Эсэн, Герм…

Прыём заявак на рэзідэнцыю PACT Zollverein Residencies 2026 | #Германія

→ PACT Zollverein (Эсэн, Германія) прапануе праграму рэзідэнцый для мастакоў/-чак і культурных прафесіяналаў/-к з усяго свету. Праграма дзейнічае з 2002 года і прапануе прастору для даследаванняў, стварэння і развіцця праектаў у галіне сцэнічных, медыйных і міждысцыплінарных мастацтваў.
Вітаюцца праекты на розных стадыях (ад даследавання да вытворчасці).

Калі: студзень – ліпень 2026 (3-6 тыдняў).
Для каго: індывідуальныя #мастакі/-чкі ці калектывы (да 4 чалавек), якія працуюць у сферах: #танец / харэаграфія, #перформанс, медыяарт, #відэа / #кіно, #музыка / #саунд-арт, #навука, #урбаністыка, тэхналогіі, #архітэктура; вітаюцца міждысцыплінарныя падыходы.

Прапануецца:
– Cтудыя (69–173 м², адна — безбар’ерная)
– Жыллё (да 4 чалавек, сямейна-сяброўскае па ўзгадненні)
– Штотыднёвая стыпендыя 400 EUR на чалавека
– Пакрыццё выдаткаў на падарожжа (1 паездка для кожнага)
– Тэхнічнае абсталяванне і прафесійная падтрымка (па ўзгадненні)
– Магчымасць весці блог у анлайн-часопісе PACT.

Ддл: 29 верасня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!