Што трэба ведаць эмігранту пра працоўнае заканадаўства
10 верасня ў Вільні Літоўскі прафсаюз Salidarumas правёў семінар для актыву партыі Народная Грамада і прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Тэмай сустрэчы сталі асновы літоўскага працоўнага заканадаўства.
Перад удзельнікамі выступілі вядучыя спецыялісты прафсаюза, у тым ліку старшыня Kрысціна Крупавічэне. У цёплай і сяброўскай атмасферы былі падрабязна растлумачаны ўсе пытанні, што хвалявалі беларусаў, якія працуюць у Літве.
Семінар стаў яшчэ адным крокам у развіцці партнёрскіх адносін паміж беларускімі сацыял-дэмакратамі і літоўскімі прафсаюзамі, якія працягваюць умацоўвацца на карысць абодвух бакоў.