Запрашаюць наведаць Future Leaders Forum 2024 – месца сустрэчы таленавітых і прафесійных беларусаў і беларусак. Арганізатарамі форума выступаюць BFLA і Школа кампетэнцый. Будзе абмеркавана, як запускаць стартапы і сацыяльныя праекты, расці ў карпарацыях, вучыцца ў лепшых універсітэтах планеты і многае іншае.
Ключавая падзея форуму – фінал BFLA, дзе фіналісты прадставяць свае ідэі аб будучыні ў фармаце TED.
Панэлі форума: «Ад нуля да мільёна». «Класічная адукацыя яшчэ рэлевантная?». «Як прайсці бурныя часы?». «Нашы ў міжнародных карпарацыях». Выступ беларускага прадпрымальніка Аляксандра Чэкана.
Партнёрамі форуму і прэміі выступаюць dev.by, CityDog, adu.place, Hub, 69pixels., КУТ, ZPP Belarus Business Center і BodyJazz.