Працягваецца праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020Юры…

Працягваецца праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020

Юрыдычная дапамога ўключае кансультацыі, пісьмовыя адказы, звязаныя з заканадаўствам Рэспублікі #Беларусь, а таксама з асобнымі кірункамі замежнага заканадаўства (#Польшча).

Прыклады папулярных запытаў:
– Якія ёсць магчымасці дыстанцыйнага распараджэння маёмасцю, што засталася ў Беларусі?
– Якія могуць быць дзеянні і абмежаванні пры арышце маёмасці?
– Як паводзіцца, калі выклікалі на допыт, праходзіць ператрус, затрыманы чалавек?
– Як атрымаць міжнародную абарону за мяжой?
– Як абараніць свае працоўныя або аўтарскія правы?

Атрымаць кансультацыі можна тут.
Канфідэнцыйнасць гарантуецца.