Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з на…

Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6).

На сустрэчы выступяць:
Міа Міткевічбылая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года.
Дарья Афанасьевабылая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года.
Аляксандр Лойка (па зуму) – муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава – журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.

Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email – [email protected] ці па тэлефону 695 807 059⁩.