НЯМА РОЗНІЦІ ХТО РОБІЦЬ ДАБРО! Сёння у літургічным чытанні чуем: “Слава, пашана і мір КОЖНАМУ, хто робіць дабро!… Бо няма перадузятасці у Бога”.
Такім чынам у Новым Запавеце сцвярджаецца: Хто б не рабіў дабро – той робіць справу Божую! І тут няма аніякай розніцы веруючы ён ці неверуючы, іншаверац ён ці іншадумец, свой ці чужы. Рабіць дабро значыць быць на баку Божай праўды.
У гэтым фармулюецца надзвычай важны прынцып хрысціянскага жыцця – шукай узаемасувязі з усімі, хто робіць дабро, не зважаючы на аніякія падзяленні. Чалавек, які робіць дабро заўсёды твой саюзнік, заўсёды для цябе і брат і сястра, кім бы ён не быў.
І як жа часта дабро і справа Божая губляе ад таго, што людзі розных рэлігій, поглядаў, нацыянальнасцей адмаўляюцца быць разам у добрай справе толькі таму, што яны у нечым адрозніваюцца адзін ад аднаго.
Справа хрысціян – выбудоўваць сувязі дабра паміж людзьмі. Наша ўзаемадзеянне павінна ствараць, сусветную нейрамярэжу, якая будзе генераваць справы любові і праўды.