Менавіта пра мярэжы узгадваецца сёння і ў Евангеллі. Хрыстос ідзе па берагу мора і кліча за сабою ры…

Менавіта пра мярэжы узгадваецца сёння і ў Евангеллі. Хрыстос ідзе па берагу мора і кліча за сабою рыбакоў, якія павінны ў гэтым свеце выбудаваць сусветную мярэжу любові, дабра і праўды – Божую Царкву. Яны пачулі кароткае: “Ідзі за Мною!”.
Каб пайсці за Іісусам, каб стаць будаўнікамі сусветнай мярэжы любові, ім трэаба было адмовіцца ад стабільнага, бытавога, дробнага і даць перавагу няпэўнаму, мройнаму, летуценнаму. Як жа часта падобная дылема ўзнікае і ў нашым жыцці?! Як жа часта мы адмаўляемя ад мрой і натхнення, баючыся іх рызыкі, і застаемся з дробным, бытавым і стабільным.
Узіраючыся ў Слова Божае, відавочна, што Бог кліча нас рызыкаваць бытавой стабільнасцю і за гэтай рызыкай абяцае штосьці больш вялікае і натхняльнае. Зразумела, ў кожнага свая мера гэткай рызыкі, але менавіта яна ёсць прыкметаю сапраўднай веры!
Амінь!