Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі публікуе заяву, у якой канстатуе незаконнасць дзеянняў рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, звязаных з размяшчэннем ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, і заклікае міжнародную дэмакратычную супольнасць падтрымаць беларускі народ у барацьбе за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі
«Размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбываецца супраць волі беларускага народа. <…> Ніякіх гарантый павагі незалежнасці, суверэнітэту, дзяржаўных межаў, непрымянення сілы і эканамічнага ціску, прадастаўленых Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з Будапешцкім мемарандумам, больш не існуе. <…> Народ Беларусі мае права абараняць свой суверэнітэт і незалежнасць усімі даступнымі сродкамі»
a) Прымаючы пад увагу заяву прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, б) нагадваючы аб незаконнасці ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пасля яго паражэння на прэзідэнцкіх выбарах 2020 г., в) у сувязі з агрэсіяй…