Беларусы ў Шчэціне правялі нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. 

Мы памятаем, што за кратамі застаюцца людзі, асуджаныя па “палітычных” артыкулах. Яны чакаюць вызвалення.

Больш за 800 чалавек, пра каторых вядома. І яшчэ колькі сотняў тых, пра якіх нічога ня вядома, бо сваякі баяцца рассказваць пра іх праваабаронцам.

Вольнымі павінны быць усе яны. Але, нажаль, выглядае на тое, што рэжым не збіраецца іх вызваляць, наадварот, штодня мы даведваемся аб новых затрыманнях. І спыніць гэта без абалення рэжыму – немагчыма. 
Менавіта таму Беларусь павінна быць вольнай і дэмакратычнай краінай, якой усе мы, беларусы, будзем ганарыцца!


#МыРазам