Дзяды — асаблівы дзень для беларусаў.Ужо шмат гадоў беларусы збіраюцца, каб наведаць могілкі Росы і…

Дзяды — асаблівы дзень для беларусаў.

Ужо шмат гадоў беларусы збіраюцца, каб наведаць могілкі Росы і паклапаціцца пра памяць продкаў.

Калі вы вымушана жывяце па-за Радзімай і ў гэтыя дні не маеце магчымасці прывесці ў парадак месца памяці сваіх блізкіх — далучайцеся.

Сустракаемся ў суботу 1 лістапада а 12-й гадзіне каля цэнтральнай брамы.

* Штотыднёвага мітынгу ў нядзелю 2 лістапада не будзе.

* Звяртаемся да супольнасці беларусаў Вільні з прапановай
2 лістапада аднавіць Варту Святла ля беларускай амбасады (замена партрэтаў, рамак, прыбіранне, ускладанне кветак і запальванне знічаў). Просім праявіць ініцыятыву па арганізацыі.